Экіпаж Вязовіча выйграў трэці этап ралі "Дакар-2021"

© Photo : Facebook / МАЗ-СПОРТавтоГрузавік "МАЗ-СПОРТаўта" на "Дакары-2021"
Грузавік МАЗ-СПОРТаўта на Дакары-2021 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Палепшыў свой час і экіпаж другога беларускага каміёна, якім кіруе Аляксей Вішнеўскі - яго месца на фінішы шостае.

МІНСК, 5 сту - Sputnik. Экіпаж капотнага МАЗа пад кіраваннем Сяргея Вязовіча выйграў трэці этап ралі-рэйду "Дакар-2021", сведчаць папярэднія вынікі арганізатараў гонкі.

Прадстаўнікі каманды "МАЗ-СПОРТаўта" першымі пераадолелі 404-кіламетровы спецучастак у ваколіцах горада Вадзі ад-Давашыр. Экіпаж расіяніна Дзмітрыя Сотнікава з "КАМАЗ-МАЙСТАР", які фінішаваў другім, прайграў Вязовічу ўсяго 18 секунд. Трэцяе месца - у расіяніна Дзмітрыя Шыбалава.

Другі беларускі каміён, якім кіруе Аляксей Вішнеўскі, сёння фінішаваў шостым.

Каміён МАЗ-СПОРТаўта на ралі Дакар - Sputnik Беларусь
Вязовіч фінішаваў трэцім на другім этапе "Дакара-2021"

У агульным заліку грузавікоў па выніках трох этапаў лідзіруе па-ранейшаму экіпаж Сотнікава. Вязовіч саступае яму без малога 17 хвілін. Шыбалаў, які знаходзіцца на трэцім радку, прайграе Вязовічу ледзь больш за шэсць хвілін. Вішнеўскі палепшыў свой вынік і цяпер замыкае дзясятку, прайграючы лідэру паўтары гадзіны.

Залік грузавікоў па-ранейшаму ўзначальвае француз Стэфан Петэрансель, на другое месца прарваўся катарец Нассер Аль-Атыя, прайграючы лідэру пяць хвілін. Трэці радок займае француз Мацье Серадары. У мотазаліку тройка лідэраў змянілася - на першым месцы амерыканец Скайлер Хоу, другі - француз Ксаўе дэ Сюльтрэ, трэці - аўстраліец Тобі Прайс. У заліку мотаўсюдыходаў чыліец Франсіска Кантарда па-ранейшаму ўтрымлівае першае месца, на другім - паляк Арон Дамзала, трэці радок займае амерыканец Осцін Джонс. Да тройцы наблізіўся расіянін Сяргей Каракін - лідэру ён прайграе 16 хвілін і 33 секунды.

Чацвёрты этап стартуе ў сераду - гоншчыкаў чакае шлях у сталіцу, Эр-Рыяд. Усяго ўдзельнікі праедуць 813 кіламетраў, з якіх 337 км прыпадае на спецучастак.

Стужка навiн
0