МІНСК, 19 лют – Sputnik. Мінскі хакейны клуб "Дынама" абыграў па булітах фінскі "Йокерыт" у бягучым чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі з лікам 3:2, перадае Sputnik.
Гульня паміж камандамі адбылася ў чацвер 18 лютага на лёдзе "Хартваал Арэны".
Лік у матчы адкрылі мінчане - на першай хвіліне другога перыяду вызначыўся Аляксей Протас. Праз дзесяць хвілін "джокеры" адыграліся - гол забіў Джон Норман.
У трэцім перыядзе каманды абмяняліся шайбамі - галы на свой рахунак запісалі Віктар Леў і Роб Клінхамер.
У асноўны час клубы не змаглі выявіць пераможца - 60 хвілін гульні завяршыліся з лікам 2:2. У авертайме таксама не было забіта ніводнай шайбы, і каманды перайшлі да серыі булітаў. Тут дакладней былі дынамаўцы: у вароты "Йокерыта" запар трапілі Протас, Козун і Варфаламееў. Пры гэтым галкіпер "зуброў" Дамінік Фурх здолеў адбіць тры кідкі фінаў.
Гэта другая перамога каманды Крэйга Вудкрафта над "Йокерытам" у сезоне, але першая ігравая. Справа ў тым, што ў верасні фінскі клуб адмовіўся ехаць у Мінск, за гэта яму было залічана тэхнічнае паражэнне.
Чытайце таксама:
- "Зубры" упершыню за 7 гадоў перамаглі "Северсталь" у Мінску
- Мінскае "Дынама" атрымала другую перамогу запар у выязной серыі
- Шаранговіч стаў першым беларусам у НХЛ за 5 гадоў