07:42 13 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

Галоўны старт сезона пройдзе ў Польшчы і збярэ моцны састаў - аднак на яго не змогуць прыехаць расійскія спартсмены.

МІНСК, 4 сак – Sputnik. Удзел у чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, які пройдзе ў Таруні, прымуць 22 беларускія спартсмены, паведамляе Sputnik.

У ліку найбольш тытулаваных беларускіх атлетаў за медалі паспаборнічаюць Эльвіра Герман (бег з бар'ерамі), Крысціна Ціманоўская (бег), Алена Дубіцкая (штурханне ядра), Карына Дземідзік і Максім Недасекаў (скачок у вышыню), Ірына Жук (скачок з шастом) і Анастасія Мірончык-Іванова (скачок у даўжыню).

Будучыя спаборніцтвы - выдатная магчымасць правесці рэпетыцыю перад Алімпійскімі гульнямі ў Токіо. Як паведамілі Sputnik у Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, пакуль на рахунку нашых спартсменаў ёсць 18 пуцёвак на Гульні ў сталіцу Японіі.

Турнір не абяцае быць простым: сярод тых, хто заявіўся, - рэкардсмен свету ў скачку з шастом швед Арман Дзюпланціс. Паспаборнічаць з ім мог бы і расійскі скакун з шастом Мацвей Волкаў, але пакуль пытанне пра выступленне спартсмена пад сцягам Беларусі знаходзіцца на разглядзе World Athletics. Таму для яго ўжо сезон скончаны.

На жаль, не прыедуць у Польшчу расійскія спартсмены - яны пакуль не атрымалі міжнародны допуск. У мінулым годзе Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі (World Athletics) забараніла расійскім лёгкаатлетам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах з прычыны нявыплаты штрафу Усерасійскай федэрацыяй лёгкай атлетыкі (УФЛА) за допінгавыя парушэнні. Сума ў выніку была выплачана, зараз УФЛА узгадняе аднаўленне ў World Athletics.

Чэмпіянат пройдзе 4-7 сакавіка ў Таруні (Польшча). Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў адбудзецца ў чацвер у 18:30 (20:30 па мінскім часе). Плануецца, што ўсяго ўдзел у іх возьмуць больш за 730 атлетаў Старога Свету.

Чытайце таксама:

Тэги:
Польшча, беларусы, Еўропа, чэмпіянат, Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы

Галоўныя тэмы