МІНСК, 15 сак – Sputnik. Нападаючы мінскага хакейнага клуба "Дынама" Дзяніс Масалёў пакінуў каманду - кантракт з ім не падоўжаны, паведаміла прэс-служба "зуброў.
"Супрацоўніцтва з форвардам спынена па пагадненні бакоў", - гаворыцца ў паведамленні.
Масалёў прыйшоў у "Дынама" у канцы снежня мінулага года і правёў за каманду ў Кантынентальнай хакейнай лізе 20 матчаў. У Кубку Гагарына на рахунку 35-гадовага расіяніна пяць закінутых шайб, у тым ліку дзве ў плэй-оф.
Пры гэтым менавіта дакладны кідок Масалёва прынёс перамогу "Дынама" у чацвёртым матчы серыі супраць піцерскага СКА.
Па словах генеральнага мэнэджара клуба Андрэя Парфімовіча, "Дынама" удзячна Масалёву за праведзеную працу і ўклад у поспехі сталічнай каманды.
Пры гэтым ён таксама адзначыў, што, магчыма, мінскі клуб у будучыні вернецца да абмеркавання з расіянінам далейшага супрацоўніцтва.
Чытайце таксама:
- Мінскае "Дынама" прайграла СКА у 1/8 фіналу Кубка Гагарына
- Вудкрафт пракаменціраваў паражэнне "Дынама" ад СКА: крыху не хапіла
- Упершыню за 4 гады: мінскае "Дынама" выйшла ў плэй-оф КХЛ