13:27 15 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.45
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Упершыню ў гісторыі тры расіянкі занялі ўвесь п'едэстал на сусветным першынстве ў жаночым адзіночным катанні.

МІНСК, 29 сак – Sputnik. Расійскія фігурысткі занялі ўвесь п'едэстал на чэмпіянаце свету па фігурным катанні ў Стакгольме (Швецыя), паведамляе Sputnik.

Ганна Шчарбакова, якая лідзіравала пасля кароткай праграмы (81 бал), паказала другі вынік у адвольнай праграме (152,17) і набрала ў суме двух відаў 233,17 бала. 16-гадовая расіянка заваявала золата сусветнага першынства.

Срэбраны медаль у Лізаветы Туктамышавай - яе вынік у суме склаў 220,46 бала.

На трэцім радку п'едэстала апынулася Аляксандра Трусава (217,20), якая ішла пасля кароткай праграмы 12-й, але расіянка стала лепшай у адвольнай праграме (152,38).

Расіянкі ўпершыню ў гісторыі занялі ўвесь п'едэстал на чэмпіянаце свету па фігурным катанні.

Акрамя таго, расійскім фігурысткам удалося захаваць максімальную квоту на Алімпійскія гульні-2022. У Пекіне Расію прадставяць тры спартсменкі.

Беларусь у жаночым адзіночным катанні прадстаўлена не была. Перад стартам спаборніцтваў высветлілася, што беларуская спартсменка Вікторыя Сафонава заразілася каронавірусам.

Чытайце таксама:

Тэги:
гісторыя, чэмпіянат, Чэмпіянат свету па фігурным катанні, п'едэстал, расіянкі

Галоўныя тэмы