https://bel.sputnik.by/20210517/Sabalenka-znyalasya-na-drugoe-mestsa--chempnskay-gontsy-WTA-1047641033.html
Сабаленка ўзнялася на другое месца ў чэмпіёнскай гонцы WTA
Сабаленка ўзнялася на другое месца ў чэмпіёнскай гонцы WTA
Sputnik Беларусь
Першая беларуская ракетка на мінулым тыдні нечакана саступіла 35-му нумару планеты амерыканцы Коры Гауф на турніры ў Рыме. 17.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-17T11:44+0300
2021-05-17T11:44+0300
2021-05-17T10:29+0300
навіны
у беларусі
у свеце
спорт
галоўнае
арына сабаленка
wta
турнір
рым
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/0c/1047609233_0:0:2947:1666_1920x0_80_0_0_a6454184c5ddce46743f2171eca45ba3.jpg
МІНСК, 17 тра - Sputnik. Арына Сабаленка ў абноўленай версіі чэмпіёнскай гонкі Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) ад 17 траўня ўзнялася на другі радок, апярэдзіўшы японку Наомі Осаку, паведамляе Sputnik.Лідэрам рэйтынгу засталася аўстралійка Эшлі Барці.Чэмпіёнская гонка - гэта асобны рэйтынг, дзе тэнісісткі ў перыяд ад заканчэння аднаго выніковага турніру серыі Прэм'ер да пачатку іншага могуць набіраць ачкі для ўдзелу ў гэтым спаборніцтве.Што тычыцца сусветнага рэйтынгу WTA, у ім Сабаленка засталася на 4-й пазіцыі, у яе 6195 ачкоў. На мінулым тыдні беларуска гуляла на турніры ў Рыме. У першым матчы яна перамагла іспанку Сару Сарыбес-Торма, а ў 1/8 фіналу нечакана саступіла 35-му нумару планеты амерыканцы Коры Гауф.Наступны турнір для Сабаленка - Ралан Гарос. Ён пройдзе ў Парыжы з 30 траўня па 12 чэрвеня. Для падрыхтоўкі да матчаў спартсменка прыляцела ў Беларусь.Астатнія беларускі ў абноўленым рэйтынгу засталіся на тых жа пазіцыях. Вікторыя Азаранка - на 16-й, Аляксандра Сасновіч - на 103 месцы, Вольга Гаварцова - на 138-м радку.Чытайце таксама:
рым
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/0c/1047609233_0:0:2947:1852_1920x0_80_0_0_ccd5bcca5c99939488bf2659dd587b50.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, спорт, галоўнае, арына сабаленка, wta, турнір, рым
навіны , у беларусі, у свеце, спорт, галоўнае, арына сабаленка, wta, турнір, рым
Сабаленка ўзнялася на другое месца ў чэмпіёнскай гонцы WTA
Першая беларуская ракетка на мінулым тыдні нечакана саступіла 35-му нумару планеты амерыканцы Коры Гауф на турніры ў Рыме.
МІНСК, 17 тра - Sputnik. Арына Сабаленка ў абноўленай версіі чэмпіёнскай гонкі Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) ад 17 траўня ўзнялася на другі радок, апярэдзіўшы японку Наомі Осаку, паведамляе Sputnik.
Лідэрам рэйтынгу засталася аўстралійка Эшлі Барці.
Чэмпіёнская гонка - гэта асобны рэйтынг, дзе тэнісісткі ў перыяд ад заканчэння аднаго выніковага турніру серыі Прэм'ер да пачатку іншага могуць набіраць ачкі для ўдзелу ў гэтым спаборніцтве.
Што тычыцца сусветнага рэйтынгу WTA, у ім Сабаленка засталася на 4-й пазіцыі, у яе 6195 ачкоў. На мінулым тыдні беларуска гуляла на турніры ў Рыме. У першым матчы яна перамагла іспанку Сару Сарыбес-Торма, а ў 1/8 фіналу нечакана саступіла 35-му нумару планеты амерыканцы Коры Гауф.
Наступны турнір для Сабаленка - Ралан Гарос. Ён пройдзе ў Парыжы з 30 траўня па 12 чэрвеня. Для падрыхтоўкі да матчаў спартсменка прыляцела ў Беларусь.
Астатнія беларускі ў абноўленым рэйтынгу засталіся на тых жа пазіцыях. Вікторыя Азаранка - на 16-й, Аляксандра Сасновіч - на 103 месцы, Вольга Гаварцова - на 138-м радку.
- Апублікаваны новы рэйтынг WTA: Сабаленка ўвайшла ў топ-5
- Сабаленка ізноў паднялася ў сусветным тэнісным рэйтынгу
- Апублікаваны новы рэйтынг WTA: дзве беларускі знаходзяцца ў топ-15