23:23 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Адкрыты чэмпіянат Беларусі па брэйк-дансе NBC-2016

Беларусы выйгралі этап чэмпіянату свету па брэйк-дансе

© Sputnik/
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
200100

Пераможцамі ў намінацыі "каманда 8 на8" сталі мінчане UFO Technics, яны будуць прадстаўляць Беларусь у фінале сусветнага першынства "Марсэль Battle Pro" у Францыі.

МІНСК, 31 сту — Sputnik. У намінацыі "Сола профі" перамог бі-бой Жук з Калінінграда, лепшым сярод дзяцей да 12 гадоў стаў бі-бой Fresh (Расія).

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па брэйк-дансе NBC —2016 праходзіў у Мінску і па рашэнні арганізатараў сусветнага першынства насіў званне "Гранд-фіналу". Мерапрыемства сабрала каля 400 танцораў з Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Грузіі і іншых краін.

Чэмпіянат праходзіў у два этапы: 29-га студзеня адбыўся адборачны тур, паўфіналы і фінал — 30-га студзеня. Да фіналу дайшлі далёка не ўсе краіны-удзельніцы, за права паехаць у Марсэль на Чэмпіянат свету спаборнічалі прадстаўнікі з Расіі, Беларусі, Латвіі і Грузіі.

Этап Чэмпіянату свету па брэйк-дансе NBC-2016 —>> фотастужка

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па брэйк-дансе NBC-2016
© Sputnik/
Адкрыты чэмпіянат Беларусі па брэйк-дансе NBC-2016

"Не даехала да нас толькі Украіна. Гэта ўсё не палітыка, вядома ж, але скажам не прыемныя падкопы арганізатараў ва Украіне. Яны зладзілі падобны фэст ва Украіне ў гэтыя ж дні, хоць нашы даты ведалі яшчэ ўлетку, але перад Новым годам фактычна паставілі нам палкі ў колы. У нас былі заяўлены ўдзельнікі з Украіны, але хлопцы сказалі, што застануцца дома на сваім Чэмпіянаце. На дадзены момант, мы не маем толькі ўдзельнікаў з Украіны", — распавёў Sputnik кіраўнік Дома брэйк-данса Hunters і Маладзёжнага цэнтра вулічнай культуры і спорту "ProКач"Аляксандр Войнаў.

Танцоры спаборнічалі ў трох намінацыях: "Сола дзеці да 12 гадоў", "Сола профі" і "Каманды 8 на 8". Пераможцамі сталі прадстаўнікі Беларусі і Расіі і атрымалі права прадставіць сваю краіну на сусветным фінале ў Марсэлі (Францыя) 5 сакавіка.

Открытый чемпионат Беларуси по брейк-дансу NBC-2016
© Sputnik/
Открытый чемпионат Беларуси по брейк-дансу NBC-2016

Майстэрства ўдзельнікаў ацэньвалі суддзі з Расіі, Украіны і Францыі. Прысутнічаў на мерапрыемстве і галоўны арганізатар Сусветнага Фіналу "Марсэль Battle Pro" — Zoubair. Менавіта ён адзначыў горад Мінск як "якаснае і душэўнае" месца для правядзення этапу Чэмпіянату свету.

Канкурэнцыя была не на жарт. Танцоры ў намінацыі да 12 гадоў паказалі велізарны патэнцыял і былі па-дзіцячы шчырымі і энергічнымі. Сур'ёзную падрыхтоўку прадэманстравалі дарослыя, асабліва — госці сталіцы. Так, прадстаўнік Грузіі, бі-бой Pioneer, быў настроены больш чым рашуча. Ён дайшоў да фіналу, але ў вырашальным спаборніцтве крыху саступіў бі-бою Жуку з Калінінграда і заняў другое месца.

"Вельмі моцныя ўдзельнікі, у якіх шмат досвіду, якія ўдзельнічаюць у розных міжнародных фестывалях. Мне вельмі запомніўся бі-бой Жук, ён таксама прайшоў у паўфінал, як і я. Калі мы абодва пераможам, то будзем біцца ўжо ў фінале. Я раблю ўсё для таго, каб перамагчы, я прыехаў з гэтай мэтай і ў мяне гэта пакуль добра атрымліваецца", — распавёў Sputnik прадстаўнік Грузіі перад паўфіналам.

"Я ўпершыню ў Беларусі, мне вельмі тут спадабалася, атмасфера, арганізацыя фэсту, усё праходзіць вельмі выразна, мабілізавана", — адзначыў госць з Тбілісі.

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па брэйк-дансе NBC-2016
© Sputnik/
Адкрыты чэмпіянат Беларусі па брэйк-дансе NBC-2016

Высокі ўзровень арганізацыі і патэнцыял беларускіх танцораў ацанілі і прадстаўнікі Латвіі.

"Усё даволі арганізавана атрымалася, ніякіх затрымак, усё на ўзроўні, усё супер. Беларускія танцоры, на наш погляд, вельмі моцныя, малайцы, развіваюцца, ёсць вельмі добрыя каманды, перспектыўныя. У нас у Латвіі такіх каманд няма. У вас усё наперадзе, будучыня ёсць", — сказалі танцоры з Латвіі.

Перад фіналам майстар-клас публіцы прадэманстравалі суддзі — мэтры танца з Францыі, Расіі і Украіны паказалі, што не проста так займаюць ганаровыя месцы ў судзейскіх крэслах.

Тэги:
Брэйк-данс, Танец, Стыль жыцця, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы