20:14 17 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Лидер группы Manowar Джоуи Димайо на  пресс-конференции в Минске

Manowar: гук у Мінску будзе якасны і “тоўсты”

© Sputnik/ Юлия Хвощ
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
Manowar выступілі ў Мінску (5)
314110

Напярэдадні выступу ў Мінску лідэр гурта Manowar Джоўі ДзіМая распавёў пра каханне да матацыклаў і класічнай музыкі, а таксама пра тое, ці варта браць берушы на мінскі канцэрт.

МІНСК, 15 лют — Sputnik, Юлія Хвошч. Каралі метал-сцэны ўпершыню выступяць у Беларусі з вялікім сольным канцэртам 16 лютага ў межах сусветнага турнэ Gods And Kings World Tour 2016, якое прымеркавана да іх апошняга рэлізу "Kings Of Metal MMXIV" і будучаму юбілею самага сімфанічнага альбома "Gods Of War".

Рапачалася прэс-канферэнцыя з лідэрам Manowar Джоўі ДзіМая з размовы пра матацыклы.

"Даўным-даўно ўсе чамусьці думалі, што на матацыклах ездзяць толькі нейкія ненармальныя, дзікія і шалёныя людзі. Я чую гэта кожны раз, калі езджу на сваім. Але ў рэальнасці мы дзікія, вар'яты, але добрыя. Прадстаўнікі многіх прафесій такіх як банкіры, адвакаты, лекары ездзяць на Harley Davidson. Таму што Harley Davidson гэта крута. У іх вельмі круты гук рухавіка і яны вельмі класна выглядаюць. Хлопчыкі іх любяць. І дзяўчынкі іх любяць", — адразу адзначыў музыка.

Галоўная інтрыга ад арганізатараў мінскага выступлення — розыгрыш матацыклу Harley Davidson. Выйграць такі прыз будзе мець магчымасць кожны, хто набыў квіток на мінскі канцэрт Manowar.

ДзіМая адзначыў, што з нецярпеннем чакае сустрэчы з тым шчасліўчыкам, які выйграе матацыкл. "Мы збіраемся паставіць матацыкл на сцэне і з дапамогай лататрона вызначыць пераможцу, калі ўладальнік выйгрышнага квітка будзе прысутнічаць у зале, то ён зможа падняцца на сцэну і забраць сертыфікат разам з матацыклам. Я з нецярпеннем чакаю моманта, калі ўбачу твар гэтага чалавека, таму што сам ніколі такіх падарункаў і прызоў не выйграваў".

Усе ўдзельнікі калектыву — заўзятары хуткага руху. У ДзіМая, да прыкладу, 4 матацыклы, у іншых удзельнікаў калектыву — па аднаму-два. Візітоўка гурта — выезд на матацыклах на сцэну.

"Усё роўна зіма ці лета, спякота або мароз звонку, байкі ўжо павінны стаяць заведзеныя. Мы сядаем на матацыклы і едзем па рампах ад задняга ўваходу пляцоўкі да цэнтральнага. Часам дзяўчаты залазяць на гэтыя рампы і садзяцца ззаду нас на матацыклы, некаторыя робяць адказны выбар зняць з сябе вопратку. Але мы не выклікаем паліцыю, мы верым у свабоду самавыяўлення. Нам гэта вельмі весела, падабаецца і, дзякуй Богу, не было ніколі з гэтым ніякіх праблем".

Выступ у Мінску закрые сусветны тур музыкаў, на разагрэве ў Manowar выступіць мінскі струнны аркестр "Метамарфоза".

Лидер группы Manowar Джоуи ДиМайо на пресс-конференции в Минске
© Sputnik/ Юлия Хвощ
Лидер группы Manowar Джоуи ДиМайо на пресс-конференции в Минске

"Я вельмі задаволены, што ва ўсіх наведвальнікаў канцэрту будзе магчымасць убачыць людзей, якія сапраўды ўмеюць граць на сваіх інструментах, гэта тычыцца як непасрэдна гурта, так і мінскага аркестра. Гэта добра паказвае пераемнасць паміж класікай і металам, і я спадзяюся, што наведвальнікі добра падтрымаюць не толькі Manowar, але і родны мінскі аркестр", — адзначыў лідэр калектыву.

У ДзіМая пацікавіліся, якім чынам музыкі выйшлі на мінскі аркестр "Метамарфоза" і чым быў абумоўлены іх выбар.

Мінскія прамоўтэры атрымалі ад Manowar заданне знайсці якія-небудзь аркестры на выбар, і галоўным крытэрыем выбару акрамя таго, што ў "Метамарфозе" ёсць прыгожыя дамы, стаў іх прафесіяналізм і майстэрства валодання інструментам. ДзіМая быў вельмі ўражаны выканальніцкім майстэрствам "Метамарфозы", менавіта таму і быў абраны гэты струнны аркестр.

"Гэта ўнікальная магчымасць для кожнага чалавека паслухаць, да прыкладу, жывую скрыпку. Я лічу, што класічная музыка з'яўляецца асновай і сэрцам іншых музычных напрамкаў", — адзначыў музыка, дадаўшы, што неўзабаве гурт плануе зладзіць тур з выкананнем песень у сімфанічнай аранжыроўцы. 

ДзіМая сказаў, што не плануе апранаць удзельнікаў аркестра ў скураную вопратку, паколькі гэтыя музыкі выглядаюць таксама добра, як і гучаць. 

Manowar — калектыў досыць гучны, таму было зададзены пытанне, ці варта браць на канцэрт берушы тым людзям, якія плануюць наведаць канцэрт з дзецьмі.

"Палац спорту — не дастаткова вялікая пляцоўка, каб ўсталёўваць рэкорды па гуку. Гук будзе вельмі якасным, "тоўстым", але ён не будзе траўмаваць нічый слых", — сказаў ДзіМая.

Канцэрт у Мінску — апошні ў межах вялікага тура. У музыкаў запыталі, ці не вельмі яны стаміліся ад выступленняў.

"О, так! Але калі вы ўбачыце канцэрт і як мы граем, то зразумееце, што гэта значыць — адыграць канцэрт. Гэта як цягнік: калі пачынаецца рух, то вельмі складана спыніцца, калі вы развілі максімальную хуткасць. Зусім не важна, наколькі ты стаміўся, калі ты чуеш роў фанатаў, ты ўсё роўна знаходзіш энергію, каб граць, таму гурт Manowar годна скончыць свой тур у горадзе Мінску", — адказаў музыка.

Падчас прэс-канферэнцыі была закранута і тэма сучаснага стану музыкі.

"Усё тое, што адбываецца цяпер — гэта досыць сумна для маладых музыкаў, якія толькі пачынаюць. Цяперашнія музыканты, якія часцяком яшчэ ходзяць у школу, чамусьці вельмі лянуюцца авалодаць інструментам, проста знаходзяць нейкія гітарныя табы, якіх у інтэрнэце дастаткова, проста здымаюць іх і не жадаюць вучыцца, не жадаюць гэтаму надаваць дастаткова часу", — лічыць ДзіМайя, які ўласнымі рукамі робіць прыстасаванні для сваіх гітар, а не набывае іх у крамах.

Першы канцэрт гурта Manowar у Беларусі адбудзецца 16 лютага ў сталічным Палацы спорту. Кожны, хто набудзе квіток на канцэрт, аўтаматычна атрымае магчымасць выйграць сапраўдны Harley Davidson 2015 XL883NHDI Iron 883. На кожным з квіткоў прысутнічае унікальны нумар, і копіі нумароў з усіх прададзеных білетаў будуць змешчаны ў лататрон. Адзін з іх і стане шчаслівым.

Тэмы:
Manowar выступілі ў Мінску (5)
Тэги:
музычная падзея, Музычныя жанры, Стыль жыцця і адпачынак, Manowar, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы