22:11 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Пляцоўка

"Баль кветак" у Мінску: запіска крывёю і танцавальныя імправізацыі

Атрымаць кароткую спасылку
5920
  • У Мінску адбыўся Баль кветак
  • У Мінску адбыўся Баль кветак
  • У Мінску адбыўся Баль кветак
  • У Мінску адбыўся Баль кветак
  • У Мінску адбыўся Баль кветак
  • У Мінску адбыўся Баль кветак
  • У Мінску адбыўся Баль кветак
  • У Мінску адбыўся Баль кветак
  • У Мінску адбыўся Баль кветак
  • У Мінску адбыўся Баль кветак
  • У Мінску адбыўся Баль кветак
  • У Мінску адбыўся Баль кветак
  • У Мінску адбыўся Баль кветак
  • У Мінску адбыўся Баль кветак
  • У Мінску адбыўся Баль кветак
  • У Мінску адбыўся Баль кветак
© Sputnik / Виктор Толочко
"Баль кветак" – танцавальнае мерапрыемства ў духу сярэдзіны XIX стагоддзя – адбыўся ў Мінску.

"Баль кветак" – пад такой рамантычнай назвай у Мінску ў суботу адбылося танцавальнае мерапрыемства ў духу сярэдзіны XIX стагоддзя, якое наведалі беларускія рэканструктары, а таксама госці з Расіі і Украіны.

Праграма ўключала ў сябе вальсы, полькі і мазуркі, а таксама кантрдансы (напрыклад, "Hunt the squirrel", "Gilderoy" і іншыя), кадрылі ("Ланс", "Кадрылю дам") і гульнявыя катыльёны.

Гасцей балю чакала поўнае пагружэнне ў эпоху: у перапынках паміж танцамі дамы і кавалеры шпацыравалі па зале, вялі свецкія гутаркі, частаваліся каля сталоў з лёгкімі закускамі.

Пасля мерапрыемства госці не стамляліся дзяліцца ўражаннямі. "Баль быў вельмі ўтульным, хатнім, але пры гэтым у дастатковай меры урачыстым", — так ахарактарызавала мерапрыемства Sputnik адна з дам.

Варта адзначыць, што строгі дрэскод мерапрыемства выконваўся гасцямі няўхільна, а дамы, сапраўды, радавалі вока разнастайнасцю і летняй стракатасцю ўбораў.

Прыняць удзел у такіх балях могуць наведвальнiкi студый гістарычнага танца. Там спасцігаюць сакрэты не толькі танцавальных прамудрасцяў, але таксама этыкету і гісторыі касцюма.

Тэги:
Месцы адпачынку, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы