01:49 17 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Конкурс дзіцячае Еўрабачанне-2014 на Мальце

Удзел у дзіцячым Еўрабачанні цалкам аплаціць Белтэлерадыёкампанія

© Photo: официальный сайт детского Евровидения
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
2010

Калі прадзюсарскія выдаткі на дарослы конкурс павінен несці сам артыст і яго каманда, то ўдзельнікам дзіцячага дапамагае дзяржава.

МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Белтэлерадыёкампанія цалкам пакрывае выдаткі, звязаныя з удзелам у дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне", паведаміла Sputnik прэс-сакратар нацыянальнага медыяхолдынга Святлана Смалонская-Краскоўская.

Дзіцячае "Еўрабачанне-2016" адбудзецца ў лістападзе на Мальце. У Беларусі ўжо выбраны дзесяць юных прэтэндэнтаў, якія будуць змагацца за права прадставіць Беларусь. Працэс адбору падобны да таго, што выкарыстоўваюць пры вызначэнні прадстаўніка на дарослым конкурсе, аднак ёсць і выключэнні, сярод якіх — нюансы фінансавых выдаткаў.

"Нумар выканаўцы для выступу на нацыянальным адборы і потым усе выдаткі за ўдзел у Еўрабачанні нясе Белтэлерадыёкампанія", —  распавяла Sputnik Смалонская-Краскоўская.

Суразмоўніца Sputnik прызнала, што дзіцячы конкурс патрабуе меншых выдаткаў, чым дарослы. Таксама Белтэлерадыёкампанія мае права вырашальнага голасу пры падрыхтоўцы артыста і выступленні.

"Зразумела, што выканаўца можа захацець што-небудзь гэтакае, дарагое, але рашэнне прымае НДТРК", — дадала Смалонская-Краскоўская.

На дарослым конкурсе ўсе прадзюсарскія выдаткі нясе сам артыст, Белтэлерадыёкампанія бярэ на сябе арганізатарскія і адміністрацыйныя функцыі. Удзел у самым папулярным песенным конкурсе Еўропы — задавальненне не таннае. Так, прадстаўнік на конкурсе гэтага года IVAN і яго прадзюсарская каманда патрацілі на "Еўрабачанне" больш за сто тысяч еўра, некаторыя артысты неслі выдаткі, якія перавышаюць мільён долараў.

Кошт удзелу беларусаў на дзіцячым "Еўрабачанні" звычайна не афішуецца. У той жа час конкурс юных выканаўцаў для Беларусі звычайна праходзіць удалей — двойчы за гісторыю нашы артысты станавіліся трыўмфатарамі.

Тэги:
музычная падзея, Музыка, Дзіцячае Еўрабачанне, Белтэлерадыёкампанія, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы