17:02 22 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў

Мары Пракапцова: аэрапорт – Скарыны, самалёт – Купалы

© Sputnik / Виктор Толочко
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
3820

Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея падчас адкрыцця выставы "Свабодны музей" крыху памарыў аб ідэальнай Беларусі і ідэальных імёнах для самалётаў Белавія.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Уладзімір Пракапцоў лічыць, што кампаніі "Белавія" варта было б больш актыўна выкарыстоўваць імёны знакамітых землякоў ва ўласным піяры. Напрыклад, даць імёны самалётам. Назваць іх варта было б у гонар вялікіх беларусаў, упэўнены дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея.

"Калі б самалёты насілі імёны беларускіх выдатных дзеячаў, гэта б станоўча адбілася на іміджы Беларусі за мяжой. Напрыклад, самалёт называецца "Янка Купала". Пакуль пасажыр чамаданчык укладвае, гучыць песня Мулявіна — "Янка Купала", — фантазіраваў Пракапцоў.

А вось аэрапорт, на думку дырэктара, лепш за ўсё было б назваць імем Францыска Скарыны. Падобная практыка існуе ў многіх краінах свету: варшаўскі аэрапорт носіць імя Фрэдэрыка Шапэна, а Будапешцкі — Ферэнца Ліста.

Сваімі поглядамі наконт нацыянальнага неймінга дырэктар мастацкага музея падзяліўся падчас адкрыцця "Свабоднага музея" на плошчы Свабоды, дзе музей выставіў партрэты знакамітых мінчукоў — балерыны Людмілы Бржазоўскай, кампазітара Мікалая Аладава, актрысы Стэфаніі Станюты ды іншых.

Плануецца, што дзякуючы гэтаму праекту мінчане змогуць даведацца пра вялікіх людзей Беларусі. У фондах Нацыянальнага мастацкага музея захоўваецца 30 тысяч карцін, з іх для дэманстрацыі мінчанам і гасцям сталіцы адабралі 20 партрэтаў. Паводле слоў Пракапцова, музей з радасцю выставіў бы і больш, але памеры плошчы не дазваляюць.

Тэги:
Культурная сталіца, Культурнае развіццё, культура і мастацтва, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Уладзімір Пракапцоў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы