12:39 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Нацыянальны адбор на дзіцячае Еўрабачанне-2016

Прадстаўніка Беларусі на дзіцячым Еўрабачанні выберуць у пятніцу

© Sputnik / Виктор Толочко
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Пераможцу нацыянальнага агляду вызначаць па выніках галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў.

МІНСК, 26 жні — Sputnik. Імя прадстаўніка Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2016" стане вядома ўвечары ў пятніцу, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Фінальнае шоу ў форме гала-канцэрта пакажуць у прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь-1" і "Беларусь-24", а таксама ў анлайн-трансляцыі на афіцыйным сайце медыяхолдынга. Трансляцыя пачнецца а 22-й гадзiне.

Адкрые гала-канцэрт прадстаўнік Беларусі на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2015" Руслан Асланаў. Ён выканае песню "Чараўніцтва", з якой ён заняў на мінулым "Еўрабачанні" чацвёртае месца. Вядучымі цырымоніі стануць Тэа і Вольга Рыжыкава. Арганізацыю нацыянальнага адбору і падрыхтоўку да міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі сябра Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.

Як распавялі ў НДТРК, пераможца будзе вызначаны па выніках галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў.

Па выніках праслухоўвання фіналістамі адборачнага тура сталі 10 удзельнікаў: Магільная Марыя (Магілёў), шоў-група So-Ni-Ka (Віцебск), Цітова Алена (Магілёў), Мажылоўская Юлія (Мінск), Сакалова Стэфанія (Мінск), гурт "Нясумны ўзрост" (Мінск), Жыліна Марыя (Мінск), Купрыянавіч Зінаіда (Мінск), Канавалава Вольга (Магілёў) і Мінёнак Аляксандр (Мінск).

Дзіцячае "Еўрабачанне-2016" пройдзе ў лістападзе бягучага года ў горадзе Валета (Мальта).

Тэги:
Музычныя жанры, Музычны конкурс, Дзіцячае Еўрабачанне-2016, Белтэлерадыёкампанія, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы