00:00 16 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Народны абрад Жаніцьба Цярэшкі , архіўнае фота

Фальклорны фэст "Скарбніца Падняпроўя" пачнецца 22 лютага ў Магілёве

© Sputnik Альфрэд Мікус
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
3121

У творчым праекце прымуць удзел носьбіты і пераемнікі народных традыцый, клубныя ўстановы і школы мастацтваў вобласці.

МІНСК, 7 лют — Sputnik. Абласны фестываль фальклорнага мастацтва "Скарбніца Падняпроўя" стартуе 22 лютага ў Магілеве. Арганізацыю і правядзенне фестывалю ажыццяўляе ўстанова культуры "Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы".

Адкрые фэст зімовае свята з удзелам выканаўцаў, калектываў і майстроў Бялыніцкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага, Горацкага раёнаў. Падчас правядзення фестывалю адбудуцца народныя каляндарныя святы і шэраг тэматычных конкурсаў.

У фестывалі прымуць удзел носьбіты народнай культуры, мастацтваў і традыцый. Кожна ахвотны зможа пад час фэста навучыцца народным рамёствам і пабачыць на ўласныя вочы, як ствараюцца аўтэнтычныя беларускія рамесніцкія вырабы.

Паводле слоў арганізатараў, "фестываль праводзіцца ў мэтах вывучэння, аднаўлення і захавання мясцовых традыцыйных культур, асэнсавання значнасці традыцыйнага мастацтва, выхавання падрастаючага пакалення сродкамі народнай спадчыны, арганізацыі традыцыйных форм вольнага часу".

По теме

Батанічны сад праводзіць фестываль лядовых і снежных скульптур
Фестываль "Мiнск старажытны" будзе праходзіць штогод
Тэги:
Народныя традыцыі, свята, Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы, Магілёў, Беларусь

Галоўныя тэмы