12:21 22 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.20
Адкрыццё выставы Антона Бархаткова

Антон Бархаткоў: вучань Бялыніцкага-Бірулі і паэт беларускіх мастакоў

© Sputnik Вольга Караленка
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
3050

Гэтыя карціны Антона Бархаткова ніколі не выстаўляліся разам, а некаторыя наогул прадсталі перад гледачамі ўпершыню.

МІНСК, 9 лют — Sputnik. У Нацыянальным мастацкім музеі ўчора адкрылася выстава работ Антона Бархаткова, якая прысвечана стагоддзю заслужанага мастака краіны.

Ігар Бархаткоў
© Sputnik Вольга Караленка
Ігар Бархаткоў

Адкрыццё можна без перабольшвання назваць сустрэчай добрых знаёмых, бо тут не было выпадковых асоб. Прыйшлі тыя, хто добра ведаў Антона Стэфанавіча, яго сына і, канечне, піша сам. Ва ўсялякім выпадку, Ігар Антонавіч Бархаткоў толькі паспяваў вітацца з сябрамі і дзякаваў за памяць і добрыя словы пра бацьку, вучня самога Бялыніцкага-Бірулі.

Яго карціны падобныя і на палотны настаўніка, і на Левітана, у якога ў сваю чаргу вучыўся Бялыніцкі-Біруля. Бо ў іх адна натуралістычная школа, якая ніколі не выйдзе з моды. Таму і стаялі падоўгу наведвальнікі ля зімовых палотнаў, на якіх так перададзены цені, быццам ты на вуліцы, ля гэтай сельскай прыгажосці.

На выставе прадстаўлена каля трыццаці работ, якія ніколі не выстаўляліся разам. Арганізатары выставы, а гэта ў першую чаргу сын, таксама вядомы мастак Ігар Бархаткоў, і дырэкцыя Нацыянальнага мастацкага музея збіралі палотны па ўсёй Беларусі. Зусім нямногія захоўваюцца ў калекцыі музея, большасць належаць сям'і, паколькі сам мастак вельмі балюча развітваўся са сваімі работамі. А таксама прывезены на выставу з іншых галерэй краіны.

І гэта яшчэ адна важкая падстава наведацца на экспазіцыю "Век Антона Бархаткова", якога калегі назвалі паэтам беларускіх мастакоў.

Тэги:
Выстава карцін, Антон Бархаткоў, Беларусь

Галоўныя тэмы