09:20 22 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Эрмітаж экспануе Келіх святой Ядвігі, які быў знойдзены ў Наваградку

Эрмітаж экспануе Келіх святой Ядвігі, які быў знойдзены ў Наваградку

© Фото: Мікалай Нікалаеў, фота з Facebook
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
6431

На экспазіцыі можна пабачыць Келіх святой Ядвігі, які быў знойдзены пад час экспедыціі ў Наваградак - першую сталіцу Вялікага Княства Літоўскага.

МІНСК, 11 лют — Sputnik. У Зімовым палацы працуе новая пастаянная экспазіцыя Аддзела гісторыі рускай культуры Дзяржаўнага Эрмітажа — "Культура і побыт Старажытнай Русі і Маскоўскага царства IX-XVII стагоддзяў".

Экспанаты, прадстаўленыя на выставе, паходзяць з матэрыялаў археалагічных раскопак старажытнарускіх гарадоў, сельскіх паселішчаў і пахаванняў, прыватных калекцый, якія паступілі ў Эрмітаж у розны час.

Ёсць сярод гэтых экспанатаў і такія, што цесна звязаныя з гісторыя Беларусі і з'яўляюцца часткай нашай багатай матэрыяльнай спадчыны.

Так, на экспазіцыі можна пабачыць Келіх святой Ядвігі, які быў знойдзены пад час экспедыціі ў Наваградак — першую сталіцу Вялікага Княства Літоўскага. Келіх датуецца XIII стагоддзем і ёсць меракаванні, што ён мог выкарыстоўвацца пад час каранацыі Міндоўга.

Таксама некаторыя даследчыкі лічаць, што гэта быў асабісты дар Міндоўгу ад візантыйскага імператара ў гонар каранацыі.

Нагадаем, у Навагрудскім замку з 1956 па 1973 гг. працавала экспедыцыя ленінградскіх археолагаў на чале з Ф. Гурэвіч. За 17 гадоў працы знойдзена больш за 30 тысяч прадметаў: кераміка, амфары, каляровы шкляны посуд і ўпрыгажэнні, аконнае і візантыйскае шкло, зброя і даспехі, прылады сельскай працы, бытавыя вырабы з бронзы, свінцу, жалеза, шахматныя фігуркі з косці.

Самае каштоўнае, што знайшла Гурэвіч ў Навагрудскім замку — так званы "Келіх святой Ядвігі". Гэта шкляны посуд для піцця, які выкарыстоўвалі ва ўрачыстых выпадках, напрыклад пры каранацыі. Сёння ў Еўропе вядома 14 такіх келіхаў.

Кажуць, што некалі ўсе яны належалі кананізаванай пасля смерці сілезскай каралеве Ядвізе і вада ў іх ператваралася ў віно. Адсюль і нямецкая назва серыі — Hedwigsglaser, "шкло Ядвігі". Такога тыпу разныя келіхі і чары з'явіліся ў Еўропе ў часы імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Аттона II.

Тэги:
ВКЛ, Гісторыка-культурныя каштоўнасці, Эрмітаж (музей), Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы