"Троіца" збірае грошы на новы альбом праз краўдфандынг

© Sputnik / Юлія Янюк-КазлоўскаяМонаспяктакль Івана Кірчука "Споведзь пад стрэхамі"
Монаспяктакль Івана Кірчука Споведзь пад стрэхамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Апошні альбом гурта "Зімачка" выйшаў у 2011 годзе і сабраў шэраг узнагарод, новую плытку калектыў мусіць запісаць у той жа студыі, што і папярэднюю.

МІНСК, 5 кра — Sputnik. За 6 гадоў пасля выхаду папярэдняга альбому этна-трыа "Троіца" назбірала досыць матэрыялу, але запісаць яго музыкі спадзяюцца ў варшаўскай TR-Studio, дзе і нарадзілася легендарная "Зімачка".

Удзельнікі калектыву вельмі адказна ставяцца да якасці гуку, а атрымаць сапраўды якасны гук у межах Беларусі пакуль вельмі складана.

Кандидат исторических наук, специалист по военной истории Беларуси Игорь Мельников - Sputnik Беларусь
Радыё
Гісторык пра збор сродкаў на выданне ўспамінаў "Адысея палешука"

"Галоўнае для нас у студыі — прафесіянал у справе гуказапісу ў нашай стылістыцы (фольк-ф'южн ці волд-м'юзік). Улічваючы, што ў Беларусі такі музычны накірунак не вельмі папулярны, адпаведна і спецыялістаў у гэтай галіне не шмат. Адным з іх з'яўляецца Томэк Рогула з польскай TR-studio, паляк, які вельмі ўдала працуе з нашым матэрыялам", — распавялі музыкі.

Вынікам супрацоўніцтва "Троіцы" і Томэка Рогула ў мінулым стаў альбом "Зімачка", які сабраў вялікую колькасць узнагарод, а гук на плытцы быў высока адзначаны беларускімі і замежнымі экспертамі.

Удзельнікі калектыву адзначылі, што гук, да якога імкнецца гурт, можна запісаць і ў іншых студыях Еўропы, але кошты на такі запіс каштуе велізарных грошай.

"Звычайна паміж альбомамі "Троіцы" мінала тры гады. І сапраўды, за тры гады пасля "Зімачкі" мы падрыхтавалі матэрыял для новага альбому. Неаднаразова звярталіся мы да бізнэсмэнаў, прэсы і неабыякавых да беларускага фальклору ў сучасным гучанні. Але ішоў час, мінула ўжо 6 год, а нічога ў дыскаграфіі "Троіцы" не змянілася", — канстатавалі музыкі.

За апошні час удзельнікі гурта наведалі некалькі мінскіх студый, паразмаўлялі з мінскімі гукарэжысёрамі, паслухалі прыклады іх прац, аднак знайсці чалавека, які б узняў гучанне "Троіцы" на новы ўзровень, так і не здолелі.

"Хто быў на канцэртах "Троіцы", той ведае, як старанна мы працуем з гукам. Ціхія акарыны, пранізлівыя гітарныя акорды і нястрымныя барабаны — як з гэтым усім справіцца ў студыі?" — адзначылі ўдзельнікі этна-трыа.

Этна-трыа "Троіца" было заснавана ў 1995 годзе пад кіраўніцтвам знакамітага беларускага збіральніка фальклору Івана Кірчука. З цягам часу гурт стаў шырока вядомы за межамі Беларусі, наведаў вялікую кольскасць фестываляў у Еўропе, а ў 2008 годзе быў намінаваны на прэмію WorldMusicTree.

Падрабязней пра тое, як можна дапамагчы гурту са зборам сродкаў можна даведацца па спасылцы

Стужка навiн
0