09:49 28 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Гурт NaviBand на Еўрабачанні-2017 у Кіеве

NaviBand распавялі, як скарылі Еўропу беларускай мовай

© Sputnik / Евгений Казарцев
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрабачанне-2017 (31)
1810

Беларускія ўдзельнікі "Еўрабачання" распавялі, якім словам з роднай мовы навучылі канкурсантаў з іншых краін.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Удзельнікі "Еўрабачання" ад Беларусі NaviBand распавялі, што ледзь не штодня ў Кіеве іх віталі беларускім "вітаю" і дзякавалі словам "дзякую". Многія прызналі, што беларуская мова вельмі меладычная, а нехта нават пажадаў яе вывучыць.

"Мы паказалі, хто такія беларусы, і спявалі на роднай мове. Нас многія падтрымлівалі. Мы размаўлялі з выканаўцамі з іншых краін, знайшлі шмат падобнага адно у адным. Напрыклад, вучылі нарвежскую мову і даведаліся, што некаторыя словы падобныя. Напрыклад, "вельмі добра", "смак". Мы былі рады даведацца, што мовы перасякаюцца, што шмат агульнага", — распавяла салістка гурта Ксенія Жук.

Музыкі пазітыўна ацанілі вялікую колькасць аўтэнтычных песень сёлета.

"Азербайджан, Арменія, Румынія… Час глабалізацыі праходзіць, важна сказаць свету, хто ты ёсць. Нам здаецца, ў наступным годзе будзе яшчэ больш розных культур", — падзяліліся меркаваннем удзельнікі.

Балгарскія выканаўцы, якія ляцяць праз Мінск, распавялі, што беларускія музыкі дзіўна прыязныя і добрыя. Разам з сустракаючымі гурт выканаў урывак песні, з якой ездзілі скараць Еўропу.

Музыкі пажадалі беларускім выканаўцам быць сумленнымі і не выдумляць PR-хадоў. Яны распавялі, што зрабілі ўсё, каб у наступным годзе беларускіх выканаўцаў успрымалі станоўча.

"Еўрабачанне-2017" многія называюць самым скандальным з усіх, узгадваючы сітуацыю з расійскай спявачкай Юліяй Самойлавай. Дзяўчыне быў забаронены ўезд ва Украіну. Еўрапейскі вяшчальны саюз не змог ўрэгуляваць гэтую праблему, пасля чаго расійскі "Першы канал" адмовіўся ад трансляцыі шоу.

Акрамя таго, непрыемны інцыдэнт адбыўся падчас фіналу міжнароднага песеннага конкурсу. Падчас выступлення Джамалы, пераможцы "Еўрабачання" мінулага года, з натоўпу гледачоў на сцэну падняўся мужчына і, прытанцоўваючы, зняў з сябе джынсы. Яго затрымала ахова конкурсу.

Пераможцам у "Еўрабачанні" сёлета стаў партугальскі спявак Сальвадор Сабрал. Беларускі гурт NaviBand заняў у фінале па выніках галасавання 17-е месца.

Тэмы:
Еўрабачанне-2017 (31)
Тэги:
Музычны конкурс, Еўрабачанне-2017, Еўрабачанне, Naviband, Украіна, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы