Балканы клічуць: фэст MENT Ljubljana запрашае беларускіх музыкаў

© Photo : Арганізатары фестывалюВыступленне Awlnight на MENT Ljubljana-2017
Выступленне Awlnight на MENT Ljubljana-2017 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
MENT Ljubljana – адзін з найбольш прывабных шоукейс-фестываляў Еўропы. У лютым 2017-га мерапрыемства сабрала больш за 60 артыстаў з 23 краін.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Арганізатары найбуйнейшага на Балканах шоукейс-фестывалю MENT Ljubljana абвесцілі пра прыём заявак ад беларускіх музыкаў сучасных стыляў і напрамкаў.

Мерапрыемства адбудзецца ў сталіцы Славеніі з 31 студзеня па 2 лютага 2018 года.

"Беларуская музыка набліжаецца да еўрапейскага слухача: Super Besse сыгралі на шматлікіх фэстах і хутка выдаюць другі альбом на еўрапейскім лэйбле, Mustelide нядаўна праехала з турам па дзясятцы еўрапейскіх краін, яе актыўна даганяе Awlnight. Нас цешыць, што наш фестываль таксама адыграў сваю ролю ў развіцці іх кар'ер на еўрапейскім рынку", — распавёў Мацьяж Манчак, адзін з арганізатараў MENT Ljubljana.

Ён таксама адзначыў, што арганізатары жадаюць пабачыць на фестывалі новыя твары, паслухаць новую музыку з Беларусі, паказаць яе гледачам і прафесіяналам.

MENT Ljubljana — адзін з найбольш прывабных шоукейс-фестываляў Еўропы. У лютым 2017-га мерапрыемства сабрала больш за 60 артыстаў з 23 краін, а таксама больш за 400 музычных прафесіяналаў з 32 краін свету. Сярод іх прадстаўнікі фестываляў Glastonbury (Вялікабрытанія), Sziget (Венгрыя), Exit (Сербія), InMusic (Харватыя), Iceland Airwaves (Ісландыя), а таксама лэйблаў, букінгавых агенцый і музычных СМІ з розных краін, у тым ліку KEXP Radio (ЗША), The Quietus (Вялікабрытанія), Drowned In Sound (Вялікабрытанія) і іншых.

Заяўкі ад беларускіх гуртоў прымаюцца да 4 жніўня праз букінгавы сэрвіс Gigmit (бясплатная рэгістрацыя, не патрабуе карткі). Артысты, якіх абяруць арганізатары, атрымліваюць кампенсацыю транспартных выдаткаў на сумму 250 еўра (на гурт), жыллё, бясплатны пропуск на на канферэнцыю і доступ да базы кантактаў дэлегатаў фестывалю. Падрабязней на афіцыйным сайце.     

У мінулыя гады на фэсце выступалі беларускія артысты Super Besse (2016), Mustelide (2016), Awlnight (2017). Партнёр фестывалю ў Беларусі — праект Experty.by.

Стужка навiн
0