07:31 22 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Беларускі спявак Ягор Шаранкоў

Беларускі артыст прэтэндуе на Гран-пры "Славянскага базара"

© Фото: ВКонтакте / Егор Шаранков
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
"Славянскі базар-2017" (19)
1610

Аднолькавую з беларусам Ягорам Шаранковым колькасць ачкоў набраў і спявак Улад Сытнік з Украіны.

ВІЦЕБСК, 17 ліп — Sputnik. Прадстаўнік Беларусі на конкурсе маладых выканаўцаў у рамках фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" прэтэндуе на Гран-пры, перадае карэспандэнт Sputnik са сталіцы музычнага форуму.

Беларусь на конкурсе маладых выканаўцаў у рамках "Славянскага базара" прадстаўляе 19-гадовы студэнт Ягор Шаранкоў. Па выніках сваіх выступаў малады артыст змог вырвацца ў лік лідэраў рэйтынгу.

Так, па выніках другога дня фіналу конкурсу маладых выканаўцаў Ягор Шаранкоў у суме набраў 151 бал — высокіх адзнак ён заслужыў сваім выкананнем песні гурта Queen "We are the champions".

Такую ж колькасць балаў набраў і выканаўца Улад Сытнік, які прадстаўляе на "Славянскім базары" Украіну.

Абодва артыста прэтэндуюць на ўручэнне Гран-пры конкурсу, аднак з-за роўнай колькасці балаў журы можа не ўручаць галоўны прыз, тады Шаранкоў і Сытнік будуць абвешчаныя ўладальнікамі першага месца на шоу.

Беларусь перамагала на конкурсе "Славянскага базара" і ў мінулым годзе — Гран-пры тады ўзяў выканаўца Аляксей Грос.

Урачыстая цырымонія закрыцця "Славянскага базару" гэтага года і падвядзенне вынікаў адбудзецца ўвечары ў панядзелак на сцэне летняга амфітэатра.

Тэмы:
"Славянскі базар-2017" (19)

По теме

"Славянскі базар-2017"
Тэги:
Фестываль, Музыка, Славянскі базар у Віцебску, Ягор Шаранкоў, Віцебск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы