23:00 24 лютага 2018
«Радыё Sputnik»
Канцэрт гурта Linkin Park

"Рок за Баброў" вырашыў не ствараць Дом культуры імя Linkin Park

© Sputnik/ Валерий Мельников
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

Пасля смерці фронтмэна гурта Linkin Park Чэстэра Бенінгтона арганізатары мінскага фестывалю вырашылі не ствараць асобную пляцоўку ў гонар калектыву.

МІНСК, 21 ліп — Sputnik. Зона пад назвай "Дом культуры імя Linkin Park" на рок-фэсце "Рок за Баброў" арганізавана не будзе, паведамілі Sputnik менеджэры мерапрыемства.

На аэрадроме "Баравая" 22 ліпеня адбудзецца штогадовы музычны фэст "Рок за Баброў", квіткі на мерапрыемства ўжо купілі 12 тысяч чалавек.

Сярод пляцовак на фестывалі арганізатары хацелі стварыць і "Дом культуры імя Linkin Park", аднак пасля паведамлення аб смерці фронтмэна калектыву Чэстара Бенінгтона ад гэтай ідэі адмовіліся.

У астатнім праграма фестывалю не зведае змен, будуць створаны траса AC/DC, сцяна Цоя і пераход The Beatles. На сцэне "Рок за Баброў" у суботу выступяць "Сплин", "Чайф", "Каста", "Дай Дарогу!", Anacondaz і Brutto&Lyapis.

Тэги:
Рок за Баброў, Linkin Park, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы