22:51 15 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Ваенна-гістарычны фестываль Воінава поле, архіўнае фота

"Шлях вікінгаў" – фестываль-серыял пра беларускую гісторыю

© Sputnik/ Кирилл Каллиников
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
7330

Першы эпізод быў паказаны на леташнім фестывалі – атрады нарманаў высадзіліся на берагах суднаходноай ракі і заснавалі тут паселішча, сёлета яны будуць змагацца за гандлёвы шлях "з варагаў у грэкі".

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Шлях Вікінгаў" пройдзе 19-20 жніўня ў парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі Сула, будзе прысвечаны эпосе Ранняга Сярэднявечча, а кульмінацыяй мерапрыемства стане рэканструкцыя бітвы на Нямізе.

Фестываль будзе праходзіць сёлета ў другі раз і адрознівацца ад астатніх ён будзе перш за ўсё эпохай — у Беларусі праходзіць досыць шмат фестываляў сярэднявечнай культуры, але фестываляў, прысвечаных перыяду VIII-XII стагоддзяў, толькі два.

"Фактычна гэта эпоха станаўлення беларускай дзяржаўнасці, калі адбывалася станаўленне першых княстваў, гэта эпоха легендарнага шляху "з варагаў у грэкі", які праходзіў праз нашу краіну і спрыяў узмацненню не толькі тавараабмену, але і абмену культур, таму што з поўначы ішла адна культура, з усходу і поўдня па гэтым жа шляху разам з караванамі вікінгаў рухалася другая культура, і, напэўна, гэта быў добры штуршок для развіцця тых першых прыкладаў дзяржаўнасці, якія былі на тэрыторыі нашай краіны", — распавялі Sputnik арганізатары фестывалю Аляксандр Рак і Паліна Іванцова.

Яны таксама адзначылі, што месца правядзення — парк гісторыі Сула, было абрана не выпадкова. "Па-першае, побач з паркам гісторыі Сула знаходзіцца курган, які адносіцца да перыяду нашага мерапрыемства, курган вікінгаў. А рака Сула належыць да водападзелу "шляху з варагаў у грэкі".

Арганізатары распавялі, што асаблівасцю фестывалю "Шлях Вікінгаў" з'яўляецца тое, што сюжэт кожнага новага open-air з'яўляецца працягам гісторыі, расказанай на леташнім фестывалі.

"Баявая частка фестывалю задумвалася як серыял — з года ў год адбываецца развіццё сюжэту. У мінулым годзе, калі мы арганізоўвалі першае мерапрыемства з серыі фэстаў "Шлях Вікінгаў", па легендзе, гэта была высадка атрадаў нарвежскіх воінаў на тэрыторыі Беларусі па шляху "з варагаў у грэкі", якія заснавалі на гэтых землях невялікае паселішча. Сёлета ўжо пакажам, як паселішча разраслося да памераў горада, які трапіў у сферу інтарэсаў Кіева, Полацка і Ноўгарада за ўплыў над гандлёвым шляхам. Бо ўжо ў тыя часы гандлёвы шлях прыносіў вялікія грошы тым, хто яго кантраляваў", — распавялі арганізатары.

Ён падкрэсліў, што паселішча вікінгаў на тэрыторыі Беларусі — гістарычна дакладны факт, таму што многія з вікінгаў, якія падарожнічалі па гэтым шляху, маглі заставацца на тэрыторыі Беларусі, аб чым сведчыць і курган гэтай эпохі, размешчаны недалёка ад месца правядзення фестывалю.

"Вельмі шмат воінаў з варагаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі нашай краіны, так ці інакш былі задзейнічаны ў ваенных канфліктах. Многія з іх ішлі служыць у войска тых князёў, якія кіравалі на гэтай тэрыторыі. І па легедне фестывалю як раз воіны такога паселішчы ўдзельнічаюць у канфлікце, які адбыўся на берагах ракі Няміга", — адзначыў Рак.

Арганізатары не сталі раскрываць сакрэт таго, як менавіта будзе пабудавана рэканструкцыя, але распавялі, што на фестывалі можна будзе паглядзець і на спаленне гарадзішча, і на захоп дракаров, на якіх прыплывуць воіны. "Гэтая сюжэтная лінія, зразумела, будзе мець развіццё па сюжэце ў наступным годзе", — распавялі арганізатары.

Арганізатары таксама адзначылі, што ў будучыні плануюць супрацоўнічаць з клубамі гістарычнай рэканструкцыі з краін Скандынавіі.

Тэги:
Фестываль гістарычнай рэканструкцыі, Шлях вікінгаў, Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі "Сула", Аляксандр Рак, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы