14:11 22 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Брэд Піт і Анджаліна Джолі

Піт і Джолі яшчэ могуць застацца разам

© AP/ Evan Agostini
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Шлюбаразводны працэс зорнай галівудскай пары пакуль часова прыпынены.

МІНСК, 11 жні — Sputnik. Вядомыя амерыканскія акцёры Брэд Піт і Анджэліна Джолі могуць адклікаць заяву аб разводзе і паспрабуюць наладзіць свае адносіны, паведаміла выданне US Weekly.     

Шлюбаразводны працэс зорнай пары ўжо некалькі месяцаў як прыпынены. Блізкія сябры мужа і жонкі лічаць: гэта можа азначаць, што пара зноў будзе разам.

Раней у прэсе паведамлялася, што Піт і Джолі таемна ад дзяцей сустракаюцца. Магчыма, прычынай пацяплення стасункаў паміж мужам і жонкай стала адмова Брэда ад алкаголю.

На развод Джолі і Піт вырашыліся напрыканцы верасня 2016 года. Тады актрыса патлумачыла: жаданне разысціся паўстала праз непрымірымыя рознагалоссі у сям'і. Таксама актрыса папрасіла ў суда пакінуць шасцярых дзяцей жыць разам з ёй.

Раней СМІ паведамлялі, што Піт падчас пералёту ў Лос-Анджэлес разам з дзецьмі і жонкай нібыта "выйшаў з сябе", праявіўшы грубасць як вербальна, так і фізічна ў адносінах да свайго непаўналетняга сына Мэдакса.    

Тэги:
Брэд Піт, Анджэліна Джалі, ЗША
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы