Вольскі зняў відэа ў кватэры Караткевіча

© Sputnik / Юлія ХвошчЛідскі байк-фэст-2017
Лідскі байк-фэст-2017 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лявон Вольскі выклаў у сеціва акустычнае відэа песні "Калі ідуць на абардаж" на словы Уладзіміра Караткевіча, знятае ў кватэры пісьменніка.

МІНСК, 8 вер — Sputnik. Здымкі адбыліся ў кватэры пісьменніка на Карла Маркса, 36, дзе Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч жыў з 1973 года. Адсюль і адправіўся ў свой апошні шлях 25 ліпеня 1984 года.

У кватэры жыла сястра Караткевіча, зараз жыве яго пляменніца — Алена, разам з супругам.

Відэафакт: Крамбамбуля і Кулінковіч спелі разам на Лідскім байк-фэсце - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: "Крамбамбуля" і Кулінковіч спелі разам на Лідскім байк-фэсце

"Гэта была спантанная ідэя. Песня з іншага праекта, але яна абсалютна ў кантэксце "Белай яблыні грому", таму абавязкова прагучыць на канцэрце 21 верасня. Калі гралі, адчулі нейкую дзіўную энэргетыку. Не ведаю, як патлумачыць, але для мяне ўсё было нібыта наэлектрызаванае — распавёў Вольскі пра здымкі кліпа.

У кабінеце амаль нічога не змянілася са дня смерці Караткевіча. Музея тут няма, але кабінет захоўваецца. Амаль усё засталося на сваіх месцах — ложак, кніжныя паліцы з мноствам самых розных кніг. На паліцах шмат чарцей, цмокаў, гаршкоў, Швейкі, куфлі.

На сваім месцы стаіць стол, за якім пісаўся "Чорны замак Альшанскі". Вісіць вялікі партрэт Каліноўскага.

Песня прагучыць 21 верасня на вялікім сольным канцэрце Вольскага ў Prime Hall. За тыдзень прададзена больш за 1000 квіткоў на канцэрт. Квіткі на танцпляц каштуюць 40 рублёў. Сядзячыя месцы: ад 40 да 48 руб. 

Стужка навiн
0