Серыяльны "Оскар": у Галівудзе ўручылі "Эмі"

© REUTERS / Lucy NicholsonАкцёры серыяла "Аповед служанкі" на ўручэнні прэміі "Эмі"
Акцёры серыяла Аповед служанкі на ўручэнні прэміі Эмі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Папулярны серыял "Гульня тронаў" у гэтым годзе не атрымаў ні адной намінацыі на прэмію, а трыумфатарам "Эмі" стаў "Аповяд служанкі".

МІНСК, 18 вер — Sputnik. Прэстыжную прэмію ў галіне шоу і серыялаў "Эмі" ўручылі ў ноч з нядзелі на панядзелак па мінскаму часу, галоўную ўзнагароду атрымаў зняты па кнізе Маргарэт Этвуд серыял "Аповяд служанкі".

"Эмі" часта называюць "Оскарам" у свеце тб-шоу і серыялаў — за прэстыжную ўзнагароду змагаюцца лепшыя шматсерыйныя тэлефільмы і перадачы, а статуэтка часта мяняе жыццё яе ўладальнікаў — у лепшы бок.

Джэніфер Лоўрэнс - Sputnik Беларусь
Зорка "Галодных гульняў" Джэніфер Лоурэнс сыходзіць з кіно

Чарговы раз "Эмі" ўручылі ў Лос-Анджэлесе ў ноч з нядзелі на панядзелак (па мінскім часе). Сярод пераможцаў прэміі няма ні аднаго раскручанага ў рускамоўнага масавага гледача серыяла — у тым ліку і "Гульні тронаў", у якой не было нават намінацый.

Зрэшты, трыумфатары "Эмі" гэтага года ўжо заваявалі цікавасць публікі на Захадзе. Так, лепшым серыялам быў названы "Аповяд служанкі", які знялі па аднайменнай кнізе канадскай пісьменніцы Маргарэт Этвуд — яе лічаць адной з асноўных прэтэндэнтак на Нобелеўскую прэмію па літаратуры гэтага года.

Лепшым камедыйным серыялам зноў быў названы "Віцэ-прэзідэнт". Лепшай актрысай назвалі Элізабэт Мос ("Аповяд служанкі"), акцёрам — Стэрлінг Браўн ("Гэта мы"). Лепшым міні-серыялам назвалі "Вялікую маленькую хлусню" з Ніколь Кідман. Актрыса таксама была адзначана ў адпаведнай персанальнай намінацыі.

Ніводнай узнагароды ў 2017 годзе не атрымалі ні папулярны фантастычны серыял "Вельмі дзіўныя справы", ні "Свет Дзікага Захаду", ні "Картачны домік".      

Стужка навiн
0