Каця IOWA запісала дуэт з вакалістам System Of A Down

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкСалістка гурта IOWA Кацярына Іванчыкава выступае на сцэне канцэртнай залы Barvikha Concert Hall.
Салістка гурта IOWA Кацярына Іванчыкава выступае на сцэне канцэртнай залы Barvikha Concert Hall. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да працы над песняй Серж і Каця не былі знаёмыя. Серж асабіста праслухаў некалькі папулярных расійскіх спявачак, але голас і манера выканання Каці IOWA спадабаліся яму больш за ўсё.

МІНСК, 3 кас — Sputnik. Амерыканскі рок-музыка Серж Танкян і салістка гурта IOWA Каця Іванчыкава запісалі песню "Выдатная раніца, каб памерці / A Fine Morning To Die", якая стане загалоўнай кампазіцыяй саундтрэку да фільма "Легенда аб Калаўраце".

"Я вырасла на музыцы System Of A Down, і ліст з прапановай запісаць дуэт да фільма стаў поўнай нечаканасцю. Я яго адкрыла, закрыла, і так некалькі разоў, не верачы сваім вачам", — падзялілася Іванчыкава.

Песня напісана Танкянам, які таксама з'яўляецца асноўным кампазітарам фільма. А над стварэннем слоў да песні разам з ім працавалі Яўген і Дзмітрый Раеўскія, а таксама Каця IOWA. Аранжыроўку і сваю партыю Серж запісваў на студыі ў Лос-Анжэлесе, а Каця пісала свой вакал у Санкт-Пецярбургу.

"Спачатку работы мы перапісваліся, а потым стэлефанаваліся па Skype і пазнаёміліся асабіста. Для мяне важна, што Серж прапанаваў мне поўную свабоду ў працы над песняй. Ён даслаў мне сваю ўжо запісаную партыю. У ёй "апавяданне" вядзецца ад асобы мужчыны, які ідзе на вайну. Маю ролю мы вызначылі разам з прадзюсарам Джанікам Фазіевым і Сержам як гісторыю жанчыны, якая верыць, моліцца і чакае свайго каханага — распавдае Іванчыкава.

"Я марыў аб такім праекце апошнія некалькі гадоў. Злучыць вялікі аркестр, вар'ятскі рок і этнічныя музычныя матывы — у гэтым сэнсе мая мара спраўдзілася. Магу смела заявіць, што неверагодна ганаруся працай над музыкай да фільма "Легенда аб Калаўраце". І мне было вельмі цікава і прыемна пасупрацоўнічаць з Кацяй, яна вельмі адораная музычна — распавёў Танкян.

У бліжэйшы час песня "Выдатная раніца, каб памерці / A Fine Morning To Die" загучыць у эфіры радыёстанцый, выйдзе кліп на яе. Фільм "Легенда аб Калаўраце" ў пракаце з 30 лістапада.

А 28 лістапада гурт IOWA представіць у Мінску новую праграму "Плохо танцевать". Канцэрт пройдзе ў Prime Hall, кошт квіткоў ад 50 рублёў.

Стужка навiн
0