Фотафакт: Вайцюшкевіч адзначыў 25 гадоў канцэртнай дзейнасці

© Sputnik / Юлія ХвошчЮбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў кз "Мінск"
Юбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў кз Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Юбілейны канцэрт артыста ў КЗ "Мінск" прайшоў пры поўным аншлаге.

МІНСК, 3 ліс — Sputnik. У чацвер 2 лістапада ў вялікай зале КЗ "Мінск" адбыўся юбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча "25 гадоў на сцэне".

У межах юбілейнага канцэрта музыка разам з WZ-Orkiestra выканаў лепшыя песні за ўсю кар'еру, а таксама песні на вершы беларускіх і польскіх паэтаў.

© Sputnik / Юлія ХвошчЮбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў КЗ "Мінск"
Юбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў КЗ Мінск - Sputnik Беларусь
Юбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў КЗ "Мінск"

Не абыйшлося і без сюрпрызаў — музыку прыйшлі павіншаваць лідар гурта "Палац" Алег Хаменка, з якім Зміцер распачынаў музычную кар'еру, а таксама вакалістка і скрыпачка Ксенія Мінчанка, якая з 2002 да 2011 года была адным з сімвалаў WZ-Orkiestra.

© Sputnik / Юлія ХвошчАлег Хаменка прымаў Вайцюшкевіча на працу на пачатку 90-х у гурт "Палац"
Алег Хаменка прымаў Вайцюшкевіча на працу на пачатку 90-х у гурт Палац - Sputnik Беларусь
Алег Хаменка прымаў Вайцюшкевіча на працу на пачатку 90-х у гурт "Палац"

Апошні раз у вялікай зале КЗ "Мінск" Вайцюшкевіч граў на пачатку 2010 году, гэта была праграма "Мой сябра анёлак". Юбілейны вечар, які прайшоў пры поўным аншлаге, паказаў, што за 7 гадоў людзі не забылі словы песень артыста.

© Sputnik / Юлія ХвошчЮбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча
Юбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча - Sputnik Беларусь
Юбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча

На рахунку Змітра Вайцюшкевіча каля 20 сольных альбомаў і канцэртных праграм на вершы беларускіх паэтаў: Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага, Уладзіміра Някляева, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Караткевіча, Адама Русака і іншых.

© Sputnik / Юлія ХвошчЮбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў КЗ "Мінск"
Юбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў КЗ Мінск - Sputnik Беларусь
Юбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў КЗ "Мінск"
© Sputnik / Юлія ХвошчЮбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў КЗ "Мінск"
Юбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў КЗ Мінск - Sputnik Беларусь
Юбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў КЗ "Мінск"
© Sputnik / Юлія ХвошчЮбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў КЗ "Мінск"
Юбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў КЗ Мінск - Sputnik Беларусь
Юбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў КЗ "Мінск"
© Sputnik / Юлія ХвошчЮбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў КЗ "Мінск"
Юбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў КЗ Мінск - Sputnik Беларусь
Юбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў КЗ "Мінск"
© Sputnik / Юлія ХвошчЮбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча
Юбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча - Sputnik Беларусь
Юбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча
© Sputnik / Юлія ХвошчЮбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча
Юбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча - Sputnik Беларусь
Юбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча
© Sputnik / Юлія ХвошчКсенія Мінчанка прыйшла павіншаваць Вайцюшкевіча з юбілеем
Ксенія Мінчанка прыйшла павіншаваць Вайцюшкевіча з юбілеем  - Sputnik Беларусь
Ксенія Мінчанка прыйшла павіншаваць Вайцюшкевіча з юбілеем

Стужка навiн
0