IOWA спела дуэтам з вакалістам System Of A Down

Падпісацца
Вакаліст System Of A Down Серж Танкян з'яўляецца аўтарам песні і асноўным кампазітарам фільма, да якога была запісана сумесная песня.

МІНСК, 8 ліс — Sputnik. У інтэрнэце адбылася прэм'ера песні "A Fine Morning To Die", якую для саўндтрэку да фільма "Легенда пра Колаўрат" запісалі амерыканскі рок-музыка Серж Танкян і салістка група IOWA Каця Іванчыкава.

Вакаліст System Of A Down Серж Танкян з'яўляецца аўтарам песні і асноўным кампазітарам фільма. Ён асабіста праслухаў некалькі папулярных у Расіі спявачак, але голас і манера выканання беларускі Каці IOWA спадабаліся яму больш за ўсё.

"Я вырасла на музыцы System Of A Down, і ліст з прапановай запісаць дуэт да фільма стаў поўнай нечаканасцю. Я яго адкрыла, закрыла, і так некалькі разоў, не верачы сваім вачам", — распавядае Каця.

Серж Танкян жа адзначыў, што марыў аб такім праекце апошнія некалькі гадоў. "Злучыць вялікі аркестр, вар'ятскі рок і этнічныя музычныя матывы — у гэтым сэнсе мая мара спраўдзілася. Магу смела заявіць, што неверагодна ганаруся працай над музыкай да фільма "Легенда пра Колаўрат". І мне было вельмі цікава і прыемна пасупрацоўнічаць з Кацяй, яна вельмі адораны музыка".

Фільм "Легенда аб Колаўраце" выйдзе ў пракат 30 лістапада. А 28 лістапада гурт IOWA прадставіць у Мінску новую праграму "Плохо танцевать". Канцэрт пройдзе ў Prime Hall, квіткі ад 50 рублёў.

Стужка навiн
0