03:08 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
XXII Цырымонія ўручэння музычнай прэміі Залаты Грамафон

Рэпер Баста атрымаў "Залаты грамафон"

© Sputnik/ Кирилл Каллиников
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Узнагароду артысту ўручылі за трэк "Выпускны", які знаходзіўся больш за 20 тыдняў у хіт-парадзе адной з радыёстанцый.

МІНСК, 13 ліс — Sputnik. Васіль Вакуленка, вядомы як рэпер Баста, стаў лаўрэатам прэміі "Залаты грамафон".

У сваім Instagram артыст паказаў узнагароду і падзякаваў прыхільнікаў за падтрымку. 

Цырымонія ўручэння прэміі прайшла 12 лістапада на сцэне Крамлёўскага палаца ў Маскве. Шоу-мены Іван Ургант і Сяргей Светлакоў сталі вядучымі мерапрыемства.

Прэстыжнай узнагароды таксама былі ўдастоены гурт "Би-2", Паліна Гагарына, Макс Барскіх, Рыгор Лепс, Мот, Ані Лорак і іншыя выканаўцы. 

Нагадаем, у верасні гэтага года рэпер Баста таксама атрымаў галоўную ўзнагароду прэміі глянцавага часопіса GQ "Чалавек года".

"Залаты грамафон" з'яўляецца адной з самых аўтарытэтных музычных прэмій Расіі. Уладальнікамі папулярнай узнагароды штогод становяцца самыя папулярныя выканаўцы. Цырымонія "Залаты грамафон" была заснаваная "Рускім Радыё" ў 1996 годзе.     

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы