Фестываль "Свята Сонца" запрашае да ўдзелу музыкаў і фаершчыкаў

© Sputnik / Юлія ХвошчФестываль "Свята Сонца - 2017"
Фестываль Свята Сонца - 2017 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У 2018-м у межах open air будуць прадстаўлены не толькі купальскія традыцыі нашых продкаў, але і аналагічныя традыцыі іншых народаў.

МІНСК, 14 ліс — Sputnik. Арганізатары купальскага фестывалю "Свята Сонца" абвясцілі аб пачатку прыёму заявак ад музыкаў і фаершчыкаў на сезон-2018.

Фестываль "Свята Сонца" прысвечаны традыцыям Купальскага свята, у 2018-м фестываль пройдзе ў трэці раз.

Гурт Catharsis на фестывалі Наш Грунвальд-2017 - Sputnik Беларусь
Фестываль "Наш Грунвальд" абвясціў аб наборы музыкаў на сезон-2018

Фестываль аб'ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах адной тэматыкі — FireShow-фестываль, канцэрт, этна- і абрадавыя пляцоўкі, горад майстроў, традыцыйныя рамёствы.

Арганізатары абвесцілі аб прыёме заявак ад музычных калектываў — да ўдзелу запрашаюцца гурты folk/folk-rock/pagan і сумежных кірункаў.

Для ўдзелу ў фестывалі неабходна падаць заяўку не пазней за 11.01.2018 уключна, даслаўшы яе па адрасе berserk.theatre@gmail.com, або пакінуўшы ў сацыяльных сетках. Заяўка павінна змяшчаць невялікі аповяд аб калектыве, аўдыё- або відэазапіс выступу.

Хэдлайнеры фестывалю будуць абвешчаны ў студзені-лютым 2018-га.

"Асаблівасцю фармату фестывалю-2018 стане тое, што ён увасобіць не толькі традыцыі беларускага Купалля, але і традыцыі падобных святаў у кельтаў, літоўцаў і фінаў, таму да ўдзелу запрашаюцца калектывы не толькі з ліку беларускага фолку", — распавялі арганізатары фестывалю.

За час існавання фестывалю, на яго сцэне выступілі "Стары Ольса", Irdorath, Navi і іншыя.

"Што ж тычыцца Fire Show, то ў новым сезоне мы будзем рабіць стаўку на відовішчныя і ўнікальныя спецэфекты", — распавялі арганізатары.

Фестываль "Свята Сонца" — штогадовы музычны фестываль, прысвечаны беларускаму старажытнаму святу Купалле. Асноўная мэта фестывалю — аднаўленне і папулярызацыя традыцый і абрадаў нацыянальнай беларускай культуры і музыкі. У 2018-м фестываль пройдзе ў трэці раз 16-17 чэрвеня ў музейным комплексе "Дудуткі".

Глядзіце фотастужку, як прайшоў фестываль ў 2017-м годзе >>

Стужка навiн
0