03:08 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Будынак БДУ

Вынікі паэтычнага конкурсу падведзены ў БДУ

© Sputnik / Виктор Толочко
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
810

Конкурс прайшоў у рамках другога Міжуніверсітэцкага паэтычнага форуму.

МІНСК, 14 ліс — Sputnik. Вынікі міжуніверсітэцкага паэтычнага форума падвялі ў БДУ, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.

У намінацыі "Чытальнік" пераможцам стала першакурсніца Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Анастасія Старавойтава з вершам Іосіфа Бродскага "Нацюрморт". Другое месца за дэкламацыю паэзіі Міхаіла Дудзіна "Салаўі" прысуджана чацвёртакурсніку факультэта журналістыкі БДУ Аляксею Патапаву. Трэцяе месца ў першакурсніцы механіка-матэматычнага факультэта Яўгеніі Красніцкай. Студэнтка выступіла на конкурсе з паэтычным творам Алёны Суханосенка "Ведаеш, мама…!".

У намінацыі "Аўтар-выканавец" першым месцам уганаравана трэцякурсніца факультэта журналістыкі Дар'я Смірнова, якая прадставіла верш "Мая Шэйла". Другое месца заваяваў магістрант філалагічнага факультэта БДУ Яўгеній Чарнышоў, які выступіў з паэтычным творам "Горад у агнi". Трэцяе месца ў студэнткі філалагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Лізаветы Яжгуравай, якая прачытала верш "Калі я памёр".

"У фінале конкурсу выступілі 14 аўтараў і 12 чытальнікаў з БДУ, БНТУ, БДУІР, БДЭУ і ВДУ імя П. М. Машэрава. Студэнты прадстаўлялі творы ўласнага сачынення, а таксама беларускіх і замежных аўтараў", — дадалі ў прэс-службе БДУ.

Конкурс прайшоў у рамках другога Міжуніверсітэцкага паэтычнага форуму.

Тэги:
стихи, поэзия, БДУ, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы