МІНСК, 22 ліс — Sputnik. Беларускага рэпера Макса Каржа не ўпусцілі ва Украіну і паведамілі, што ён не зможа ўехаць у краіну на працягу трох найбліжэйшых гадоў, паведамляе партал InfoResist са спасылкай на памочніка кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алега Слабадзяна.
"Сёння падчас праходжання памежнага кантролю пасажыраў, якія прыляцелі з Мінска, быў выяўлены дадзены спявак, які ў свой час наведваў акупаваны Крым. На падставе наяўнай інфармацыі, у адпаведнасці з заканадаўствам было прынята рашэнне пра тое, каб не прапусціць яго праз мяжу", — сказаў Слабадзян.
Прадстаўнік памежнай службы Украіны таксама паведаміў, што прынята рашэнне забараніць Каржу ўезд ва Украіну тэрмінам на тры гады.
Корж выступаў у Сімферопалі і Севастопалі, размешчаных у Крыме, летам 2015 года, аднак пасля гэтага заязджаў ва Украіну, быў у Кіеве і Львове. У лютым 2016 года ўкраінскія ўлады абвясцілі, што Корж унесены ў спіс асоб, уезд якіх на тэрыторыю краіны забаронены. Тады запланаваны тур рэпера па краіне не адбыўся.
У кастрычніку гэтага года журналісты партала "Крым. Рэаліі" звярнуліся ў Службу бяспекі з Укрианы з просьбай растлумачыць сітуацыю аб патэнцыйнай небяспецы Каржа. У СБУ адказалі, што пагрозы нацыянальнай бяспецы Корж не нясе, аднак інфармацыя аб парушэнні ім правілаў перасячэння дзяржаўнай мяжы перададзена ў памежную службу Украіны.