00:37 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Конкурс дзіцячага Еўрабачання-2014 на Мальце

Адказваць за правядзенне дзіцячага "Еўрабачання" ў Мінску будзе Жарко

© Фото: официальный сайт детского Евровидения
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
3 0 0

Дзіцячае "Еўрабачанне" пройдзе ў лістападзе наступнага года на "Мінск-Арэне".

МІНСК, 22 ліс — Sputnik. Намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко ўзначаліць арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне", які пройдзе ў 2018 годзе ў Мінску, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага лідара. 

Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Дакументам зацверджаны склад аргкамітэта, які будзе адказваць за тое, каб конкурс прайшоў на высокім узроўні, а таксама адпавядаў міжнародным стандартам і патрабаванням.

Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта, кіраўніком аргкамітэта Лукашэнка прызначыў намесніка прэм'ер-міністра Васіля Жарко. Дзіцячае "Еўрабачанне" пройдзе ў лістападзе наступнага года на "Мінск-Арэне", аб такім рашэнні Еўрапейскага вяшчальнага саюза стала вядома ў кастрычніку 2017-га.

Беларусь удзельнічае ў Міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне" з моманту яго заснавання — з 2003 года. Першай беларускай удзельніцай была Вольга Сацюк, якая заняла чацвёртае месца. На рахунку Беларусі дзве перамогі: у 2005 годзе конкурс выйграла Ксенія Сітнік з песняй "Мы разам", у 2007 — Аляксей Жыгалковіч з кампазіцыяй "З сябрамі". У мінулым годзе Аляксандр Мінёнак заняў сёмае месца.

На дзіцячым "Еўрабачанні-2017", фінал якога пройдзе 26 лістапада ў сталіцы Грузіі, Беларусь прадставіць Хелена Мерааі з песняй "Я самая".    

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы