17:00 22 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Лідэр групоўкі Ленінград Сяргей Шнураў у Трэццякоўскай галерэі

Выстава Шнурава адкрыецца ў Мінску

© Фото : аккаунт Третьяковской галереи в Facebook
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Мінск стане трэцім горадам (пасля Масквы і Санкт-Пецярбурга), дзе лідэр групоўкі "Ленінград" прадставіць творчыя працы.

МІНСК, 22 ліс — Sputnik. У Мінску 1 снежня адкрыецца выстава Сяргея Шнурава "Рэтраспектыва брэндрэалізму".

Выстава размесціцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (Някрасава, 3) і працягнецца па 14 студзеня 2018 года.

Карціны і інсталяцыі на выставе прыдуманы Сяргеем Шнуравым, а ўвасоблены ў жыццё камандай мастакоў. Шнураў нясе творчы зарад, а іншыя ператвараюць яго ідэі ў жыццё.

Брэндрэалізм — кірунак у мастацтве, які быў абвешчаны ў 2007 годзе музыкам і мастаком Сяргеем Шнуравым. Прадметам брэндрэалізму выступаюць не рэальныя аб'екты, а структура рэальнасці, у якой яны знаходзяцца.

Выстава "Рэтраспектыва брэндрэалізму" падводзіць своеасаблівы вынік дзесяцігоддзю гэтага кірунку. Згодна з пастулатам брэндрэалізму, чалавек XXI стагоддзя акружаны не чыстымі з'явамі, а толькі прадуктамі-брэндамі, згенераванымі штучна. Сучасны чалавек апранаецца ў брэнды, сілкуецца брэндамі, перасоўваецца на брэндзе. Сам таго не заўважаючы, ён выбірае іх аб'ектамі свайго пакланення. За ведамі ён звяртаецца да брэндаў навуковых школ і карпарацый, за дэталямі — да брэнду "Вікіпедыі", за сэнсам жыцця — да тэлевізійных рэалій і каталогаў новых тавараў.

"Мастацтва брэндрэалізму не павінна быць прыгожым; не павінна несці ні дабра, ні зла; не абавязана быць парадаксальным; не прэтэндуе на выкшталцонную іранічнасць. Яно нічым нікому не абавязана і нікому нічога не павінна", — лічыць аўтар выставы.

Між тым 1 снежня адбудзецца канцэрт групоўкі "Ленінград" на сцэне "Мінск-Арэны". Пры прад'яўленні квітка на любы з мінскіх канцэртаў "Ленінграда" (19 сакавіка 2017 года або 1 снежня 2017 года) на ўваходны квіток на выставу "Рэтраспектыва брэндрэалізму" прадастаўляецца зніжка 50%. 

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы