Нюша падтрымала ўдзельніцу праекта "Ты супер! Танцы"

© Photo : PR НТВНюша падтрымала ўдзельніцу праекта "Ты супер! Танцы"
Нюша падтрымала ўдзельніцу праекта Ты супер! Танцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Новы конкурсны дзень міжнароднага праекта "Ты супер! Танцы" НТВ гледачы ўбачаць у суботу, 2 снежня.

Юныя танцоры, якія прайшлі ў чвэрцьфінал, рыхтуюцца выступіць з канцэртнымі нумарамі, за якімі стаяць шматгадзінныя рэпетыцыі, праца з харэографамі-пастаноўшчыкамі і педагогамі. Кожны нумар — гэта яркая танцавальная пастаноўка. Удзельнікі вельмі хвалююцца, бо гэта апошні чвэрцьфінал, а ў паўфінал змогуць выйсці толькі 4 ўдзельніка з 12, якія выступаюць у адзін конкурсны дзень.

Падтрымаць удзельніцу з Беларусі — Марыю Радзівонаву — прыехала папулярная спявачка Нюша.

© Photo : PR НТВМарыя Радзівонава у праекце "Ты супер! Танцы"
Мария Радионова в проекте Ты супер! Танцы - Sputnik Беларусь
Марыя Радзівонава у праекце "Ты супер! Танцы"

14-гадовая Маша Радзівонава з Мінска займаецца танцамі ўсяго год. Аднак за гэты час яна паспела паспрабаваць свае сілы ў некалькіх кірунках — народных, лацінаамерыканскіх танцах, а таксама ў дэнсхоле, джазе і фанке.

У першым туры яна выканала лірычны нумар у стылі кантэмп, скарыўшы сэрцы членаў сябраў і мільёнаў тэлегледачоў. Тады салістка Вялікага тэатра Крысціна Крэтава адзначыла, што зайздросціць Машынай расцяжцы, а Яўген Папунаішвілі нават запрасіў паўдзельнічаць у яго канцэрце.

Паўтарыць свой поспех у чвэрцьфінале Маша збіраецца ў яркім вобразе егіпецкай імператрыцы. Падтрымаць канкурсантку ў гэты адказны і хвалюючы момант прыйшла спявачка Нюша, пад песню якой быў выкананы нумар. Яна падарыла Марыі сучасны гаджэт, а пасля — выканала адзін са сваіх хітоў, які прымусіў танцаваць усю залу.

© Photo : PR НТВНюша падтрымала ўдзельніцу праекта "Ты супер! Танцы"
Нюша поддержала участницу проекта Ты супер! Танцы - Sputnik Беларусь
Нюша падтрымала ўдзельніцу праекта "Ты супер! Танцы"
 

Нюша, спявачка: "Я была вельмі кранутая выступам Машы. Яна арыгінальна і па-свойму выказвае эмоцыі ў сваім танцы — і я ўпэўненая ў тым, што яна вельмі таленавітая дзяўчына. Усім удзельнікам праекта я жадаю звяртаць увагу на падтрымку адзін аднаго, шанаваць усё, што з імі адбываецца. І, вядома, вучыцца ўсяму, што ім дае гэты праект!"

Убачыць танцавальныя пастаноўкі канкурсантаў, якія выступяць у другім туры "Ты супер! Танцы", гледачы змогуць 2 снежня ў 21:00 на тэлеканале НТБ.

Міжнародны конкурс "Ты супер! Танцы", які праводзіцца тэлекампаніяй НТБ і міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik, аб'яднае таленты з розных куткоў Расіі і краін СНД і Балтыі і падорыць дзецям шанец выканаць запаветныя мары.

Стужка навiн
0