19:23 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Наведвальнікі на здымачнай пляцоўцы Картачнага доміка

Апошні сезон "Картачнага доміка" выйдзе без Кевіна Спэйсі

© AP/ John Bazemore
Пляцоўка
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Здымкі шостага сезону, які будзе складацца з васьмі замест традыцыйных 13 серый, пачнуцца ў 2018 годзе.

МІНСК, 5 сне — Sputnik. Фанаты амерыканскага серыяла "Картачны домік" змогуць убачыць, чым скончылася гісторыя прэзідэнта ЗША Фрэнка Андэрвуда: вытворца серыяла — кампанія Netflix — абвясціла, што зніме заключны сезон. Ён будзе скарочаным і без удзелу выканаўцы галоўнай ролі Кевіна Спэйсі, якога абвінавацілі ў сэксуальных дамаганнях.

Дырэктар Netflix па кантэнту Тэд Сарандас выступіў на канферэнцыі па СМІ і камунікацыях у ЗША. Ён распавёў, што здымкі пачнуцца ў 2018 годзе, а прадзюсары пастараюцца зрабіць "добры, крэатыўны канчатак".

Акрамя таго, мяркуецца, што ў новым сезоне замест звычайных 13 будзе восем серый.

Спэйсі апынуўся ў цэнтры гучнага сэксуальнага скандалу ў кастрычніку 2017 года, пасля таго як зорка серыяла Star Trek Энтані Рэп абвінаваціў яго ў дамаганнях. Па словах Рэппа, калі яму было 14 гадоў, п'яны Спэйсі спрабаваў спакусіць яго.

Акрамя Рэпа да скаргаў супраць акцёра далучыліся яшчэ некалькі чалавек. Паліцыя пачала расследаванне з гэтай нагоды. Адразу пасля агучаных абвінавачванняў прадстаўнік акцёра заявіў, што Спэйсі плануе прайсці курс лячэння. У пачатку лістапада амерыканскія СМІ пісалі, што акцёр ужо знаходзіцца ў клініцы і пачаў праходзіць курс рэабілітацыі ад сэксуальнай залежнасці.

По теме

У "Картачнага доміка" можа з'явіцца спін-оф
Тэги:
Кіно, Кевін Спэйсі, ЗША
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы