Прэзідэнт гатовы адступіць ад дэкрэта №3, але толькі калі яму прапануюць іншы адказ на пытанне, як прымусіць беспрацоўных працаваць, а тым чыноўнікам, якія лічаць сярэднюю зарплату ў 500 долараў непад'ёмнай, кіраўнік дзяржавы параіў шукаць іншую працу.
Прэзідэнт не выключае, што тут могуць быць ужытыя савецкія метады. Калі яму прапануюць іншую схему, кіраўнік дзяржавы гатовы адступіць ад дэкрэта №3.