Абмяркоўваліся пытанні правядзення мясцовых выбараў у асобных рэгіёнах Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама адводу ўзбраенняў калібрам да 100 міліметраў.
Чакаецца, што кантактная група пачне сваю працу пасля абеду, калі скончаць сустракацца чатыры тэматычныя падгрупы.
Назіральнікі заклікаюць удзельнікаў мінскіх перамоваў як мага хутчэй падпісаць дакумент, які дапаможа разрадзіць сітуацыю з бяспекай у рэгіёне.