Пастаноўку пра Анастасію Слуцкую пакажуць на сцэне Вялікага тэатра напрыканцы кастрычніка.
Міністр культуры Літвы Ліяна Руакіте-Ёнсан назвала балет "Вітаўт" у пастаноўцы Вялікага тэатра Беларусі правакацыяй. Паводле яе слоў, план паказаць беларускі балет на літоўскай сцэне напярэдадні святкавання незалежнасці Літвы з'яўляецца не чым іншым, як праявай мяккай сілы.
Пастаноўку Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі планавалася паказаць на Siemens Arena ў лютым наступнага года.