"Можна кінуць піць, паліць і мужа – счапленне кідаць нельга," – нагадвае перад пасадкай інструктар. Адзначыўшы ў нататніку "спытаць, што такое счапленне", Sputnik адправіўся на ўрок кіроўцы ў жаночую аўташколу, першую ў Мінску.
У Мінску распачаўся набор у першую жаночую аўташколу “Элегія”. Цяпер для атрымання правоў не прыйдзецца ісці праз няветлівых інструктараў, тут усе выкладчыкі – жанчыны.