11:58 19 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.10
У Расіі пачалі блакаваць Вікіпедыю

Пачалося блакаванне рускамоўнай версіі Вікіпедыі

© Sputnik
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
68 0 0

Рэдакцыя рэсурсу размясціла інструкцыю як карыстацца свабоднай энцыклапедыяй ў выпадку, калі доступ да яе з-з за блакавання ўладамі будзе адсутнічаць.

МІНСК, 25 жні — Sputnik. Рускамоўны сайт інтэрнэт-энцыклапедыі "Вікіпедыя" аб блакаванні якога прасіў Роскамнагляд, перастаў працаваць у ноч на аўторак.

Беларускія карыстальнікі доступ да рэсурсу не страцілі, хоць раней былі прэцэдэнты, калі заблакаваныя ў суседняй дзяржаве сайты ў Беларусі таксама былі не даступнымі. Працуе і мабільная версія.

Рускамоўная "Вікіпедыя" апынулася пад пагрозай блакавання з-за артыкула, якая змяшчае забароненую інфармацыю аб наркатычным рэчыве. Па рашэнні Чарнаярскага раённага суда Астраханскай вобласці, накіраванаму ў Роскамнагляд, распаўсюджванне гэтай інфармацыі забаронена ў РФ.

"Вікіпедыя" адмовілася выдаліць артыкул, тлумачачы гэта тым, што ён заснаваны на матэрыялах з сайта ААН. Кіруючыся рашэннем суда, Роскамнагляд накіраваў на блакаванне аператарам сувязі спасылку на артыкул. Але паколькі "Вікіпедыя" выкарыстоўвае шыфраваны пратакол, аператары не могуць вылучыць толькі адну старонку, і блакаванні падвергнецца ўвесь рэсурс.

Аператары сувязі абавязаны абмежаваць доступ да інфармацыі на працягу сутак з моманту ўключэння яе сеткавага адрасу ў рэестр забароненай. У сваю чаргу ўладальнік сайта можа абскардзіць такое рашэнне на працягу трох месяцаў.

Тэги:
ІТ-тэхналогіі, Грамадскія і гуманітарныя навукі, Навука і тэхналогіі, Інтэрнэт, Wikipedia, Расія, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы