11:51 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Праца на Вікіпедыяй

Вікіпедыя абяцае выправіць “Белоруссию” на “Беларусь”

© Flickr/ Giulia Forsythe
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
12010

У Расіі пачалася блакіроўка рускамоўнай версіі вольнай энцыклапедыі, рэдакцыя якой не захацела выдаліць старонку з забароненай Роскамнаглядам да распаўсюджвання інфармацыяй.

МІНСК, 25 жні — Sputnik. Рэдакцыя "Рускай Вікіпедыі" ў сваім мікраблогу ў Twitter не выключыла, што ў сувязі з блакаваннем рэсурсу ў Расіі выправіць у артыкулах назву Рэспублікі Беларусь з "Белоруссии".

Пытанне аб выкарыстанні прынятай у рэспубліцы назвы дзяржавы — вельмі балючае для многіх беларусаў. Яны настойваюць, каб і ў суседняй Расіі ў дакументах і ў СМІ краіну называлі "Беларусь", а не "Белоруссия". У жніўні 2014-га маскоўскі суд прыняў іскавую заяву да расійскіх СМІ, якія выкарыстоўваюць звыклую для сябе "Белоруссию" і прызнаў, што абодве назвы маюць права на існаванне ў сучаснай рускай мове.

У Вікіпедыі пошук па слове "Беларусь" выводзіць на старонку "Белоруссия". Але пасля таго, як да рускамоўнай версіі доступ пачалі абмяжоўваць, у рэдакцыі вольнай энцыклапедыі хоць і жартам, але заявілі пра гатоўнасць перагледзець сваю пазіцыю.

У панядзелак Роскамнагляд паведаміў, што накіраваў на блакаванне аператарам сувязі паказальнік старонкі сайта "Вікіпедыі", якая змяшчае забароненую інфармацыю аб наркатычным рэчыве. Паколькі "Вікіпедыя" выкарыстоўвае пратакол HTTPS, які не дазваляе аператарам вызначаць асобныя старонкі, то можа быць заблакаваны ўвесь рэсурс. Старонка была занесена ў рэестр забароненай інфармацыі па рашэнні Чарнаярскага раённага суда Астраханскай вобласці. Па законе, рашэнне аб унясенні старонкі або сайта ў рэестр можа быць аспрэчана на працягу трох месяцаў.

Некамерцыйнае партнёрства "Вікімедыя Ру" ў сваю чаргу пакуль яшчэ не вызначылася, ці будзе аспрэчваць рашэнне ў судзе, але разлічвае на тое, што пераможа здаровы сэнс.

Тэги:
Інтэрнэт выдавецтва, Інтэрнэт, ІТ-тэхналогіі, Грамадскія і гуманітарныя навукі, Навука і тэхналогіі, Wikipedia, Расія, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы