18:58 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Няма вышыванкі - пазначайся стужкай

Web-пляцоўка для спаборніцтваў па валоданню беларускай мовай

© Sputnik/
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
117 0 0

На платформе Ulej збіраюць грошы на стварэнне Web-пляцоўкі для інтэлектуальных спаборніцтваў па валоданню беларускай мовай, ведах гісторыі і культуры ў розных фарматах.

МІНСК, ліс 10 — Sputnik. Ініцыятары праекта MovaCup.BY плануюць web-пляцоўку, дзе кожны зможа паспрабаваць свае сілы ў інтэлектуальных спаборніцтвах па валоданню беларускай мовай, а таксама ведах гісторыі ды культуры Беларусі.

Карыстальнік можа абраць адзін з двух модуляў.

Першы модуль прадугледжвае пераклад слоў з рускай мовы на беларускую ў выглядзе футбольнага матчу.

Карыстальнік абірае ўзровень складанасці і пачынае гульню. Каб "забіць гол", патрэбна прайсці тры лініі абароны ды брамніка, іншымі словамі — зрабіць пераклад чатырох слоў на беларускую мову. Супернік-камп'ютар робіць тое ж самае ў выпадку няўдалай атакі альбо пасля "гола".

Гульня абмежаваная 5-цю хвілінамі; час, які даецца для перакладу — 10 секунд.

Чым вышэй узровень складанасці, абраны гульцом, тым больш балаў для свайго рэйтынга ён можа здабыць. Але ж і тым складаней будуць словы для перакладу і супернік-камп'ютар.

Другі модуль вызначыць лепшага знаўца гісторыі ды культуры Беларусі ў жанры гульні "Веру/Не веру".

Карыстальнік бачыць перад сабой таблічку з выкладзеным на ёй гістарычным ці культурным фактам, пасля чаго ён павінен адказаць, сапраўдны гэта факт ці не. За кожны правільны адказ гулец атрымлівае рэйтынгавыя балы.

Тэги:
Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы