10:50 17 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
51 0 0

Стартапы пакажуць у межах межах міжнароднага тыдня прадпрымальніцтва.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Падчас панэльнай дыскусіі і майстар-класаў распрацоўшчыкі, лдары амерыканскага, еўрапейскага і беларускага стартап-асяроддзя распавядуць, як зрабіць ідэю прыбытковай.

Беларускія стартаперы ладна прэзентуюць сябе за мяжой, поспех Кірыла Чэкеюка, які сваімі 3D-галаграмамі скарыў брытанскага інвестара, не дае спакою мясцовым вынаходнікам. Каб крыху заспакоіцца і з цвярозым розумам зноўку ўзяцца за свой стартап, можна наведаць канферэнцыю, а там даведацца:

  • як сабраць dream-team і дзе шукаць падтрымку для стартапа;
  • як праверыць ідэю на маштабаванасць;
  • у якіх выпадках не варта браць грошы ад інвестара;
  • чым краўд-фінансаванне карысна маладому праекту;
  • па якіх законах выбудоўваць маркетынгавую стратэгію.

Каштоўным вопытам, гарачымі кейсамі, прыкладамі памылак і поспеху падзеляцца эксперты эстонскага акселератара Startup Wise Guys, адвакацкага бюро "Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры", BDC R & D, краўдфандынгавай пляцоўкі ў Беларусі Ulej.by, Microsoft, Bookndo.

Паралельна з канферэнцыяй у Imaguru пройдзе закрытая праграма для Інвестараў Angel Labs для ўладальнікаў бізнесу, прадпрымальнікаў, палітыкаў, зацікаўленых у інвеставанні.

 

По теме

Як знайсці інвестара – міжнародная стартап-канферэнцыя ў Мінску
Тэги:
старт-ап канферэнцыя, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы