Псіхолаг: беларус не пойдзе на цёмны бок сілы

© Flickr / Scott SmithStar wars
Star wars - Sputnik Беларусь
Падпісацца
“Гугл” прапануе з нагоды выхаду новых “Звёздных войн” змяніць інтэрфейс і абраць блізкі бок сілы.

МІНСК, 24 ліс — Sputnik. З нагоды рэлізу фільма "Звёздные войны: пробуждение силы" кампанія Google стварыла жартоўны сайт, які прапануе выбар паміж цёмнай і светлай бокам сілы.

Джэдаем вы не станеце, але ж зможаце перааформіць ў адпаведнай каляровай гаме ўсе вашы Google-сэрвісы: Chromecast, Gmail, Google Карты, Google Translate і іншыя.

Вядзецца і статыстыка, які бок сілы выбіраюць найчасцей.

Псіхолаг Кацярына Васілеўскае распавяла Sputnik, што беларусам такая дэманізацыя ўласнага вобразу не надта ўласцівая — маўляў, мы спакойная нацыя, і падкрэсліваць свой няпросты характар не імкнемся.

"Падлеткам характэрна падкрэсліванне "нядобрых" бакоў сваёй асобы, калі такія паводзіны маюць запатрабаванасць сярод аднагодак, дарослыя ж людзі робяць так, калі ёсць патрэба дадаць сабе адсутнай моцы", — распавядае псіхолаг і падкрэслівае — ў маскульце негатыўныя вобразы найчасцей выглядаюць найбольш прыцягальна. Характары злых геніяў прапісаныя з вялікай дакладнасцю, яны хоць і негатыўныя персанажы, але ж харызматычныя і прыцягальныя.

Стужка навiн
0