17:04 02 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.67
  • 100 RUB3.48
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
69 0 0

Навукоўцы ЗША і ваенныя плануюць выкарыстаць для выяўлення аб'ектаў светлавыя тэхналогіі.

МІНСК, 5 сне — Sputnik. Аб аднаўленні работ па праграме LIDAR (Light Identification Detection and Ranging — светлавое выяўленне і вызначэнне далёкасці) паведамілі ў амерыканскім агенцтве перадавых абаронных даследчых праектаў. На гэты раз там плануюць паставіць на ўзбраенне модульныя аптычныя дыяфрагмы, якія ў будучыні цалкам заменяць класічныя вайсковыя тэлескопы.

Гаворка ідзе пра замену састарэлых тэлескопаў на плоскія паўправадніковыя пласціны, якія змогуць рэагаваць на святло і трансляваць не двухмерную карцінку, а малюнак у поўным аб'ёме.

"У адрозненне ад камеры, якая транслюе нам двухмерную карцінку, сістэма LIDAR можа даць трохмерны малюнак. Беспілотныя транспартныя сродкі, такім чынам, могуць ацаніць перашкоду, што паўстала перад імі, і кампутар прыме рашэнне аб патрэбным манеўры. Для арміі такія прылады могуць спатрэбіцца, калі, напрыклад, пілоту верталёта трэба даведацца, што хаваецца пад покрывам лістоты", — паведаміў кіраўнік праграмы Конвей.

Першыя працоўныя ўзоры агенцтва плануе прадставіць публіцы праз пяць гадоў. На ўсе распрацоўкі плануецца выдаткаваць 56 мільёнаў даляраў.

ЗША не адзіная краіна, якая развівае гэтыя тэхналогіі. Ідэя ствараць светалокаторы была папулярнай і ў СССР у сярэдзіне 60-х мінулага стагоддзя. З дапамогай першых прататыпаў савецкія спецыялісты даследавалі ніжнія межы аблокаў і праходжанне святла праз атмасферу. З новымі магчымасцямі кампутараў падобныя даследаванні могуць быць карысныя ў беспілотнай авіяцыі.

Тэги:
Даследаванне космаса, Навука і тэхналогіі, ЗША, Увесь свет

Галоўныя тэмы