08:18 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Першы квантавы кампутар Гугл, памятная дошка

Акадэмія навук: паўнавартасных квантавых кампутараў у “Гугла” няма

© Flickr/ Steve Jurvetson
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
11020

Google абвясціў пра стварэнне квантавага кампутару, што у 100 мільёнаў разоў хутчэй за звычайны. У Акадэміі навук кажуць, што не час радавацца – да паўнавартаснага квантавага кампутару яшчэ далёка.

МІНСК, 14 сне — Sputnik. Даследчыкі квантавай лабараторыі штучнага інтэлекту Google апублікавалі вынікі выпрабаванняў кампутара D-Wave 2X. Тэкст паказаў, што D-Wave вырашыў пастаўленую задачу з хуткасцю ў 100 мільёнаў разоў вышэй, чым традыцыйны кампутар з адным працэсарам.

Грамадскасць вырашыла, што карпарацыя вынайшла такі жаданы квантавы кампутар, але ж у Беларускай Акадэміі навук такі вынік абверглі.

"Кампутар, які вырабляецца кампаніяй D-Wave не з'яўляецца паўнавартасным квантавым кампутарам. Яго нельга праграмаваць, ён створаны пад рашэнне адной задачы. Так, ён з ёй спраўляецца нашмат хутчэй звычайнага кампутара, але ўсё ж гэта пакуль толькі прататып", — патлумачыла для Sputnik навуковы сакратар Інстытута фізікі НАН Беларусі Яна Кароль.

Спадарыня Кароль дадала — тэхналагічна кампутар рэалізаваны на звышправодзячых элементах — гэта значыць, ён можа працаваць толькі пры звышнізкіх тэмпературах.

"Іншы варыянт рэалізацыі — на NV-цэнтрах у алмазе. Такі кампутар можа працаваць пры пакаёвай тэмпературы. Цяпер у нас у інстытуце вядуцца працы як раз па распрацоўцы квантавых кампутараў на NV-цэнтрах у алмазе", — дадала суразмоўца Sputnik.

Грамадскасць занепакоілася: маўляў, калі б Google займеў сапраўдны квантавы кампутар, дык гэта значыла б, што карпарацыя цяпер мае магчымасць справіцца з любым відам шыфроўкі. Спадарыня Кароль супакойвае: нават калі аднойчы і будзе выраблены кампутар, здольны на нешта падобнае, дык "квантавая крыптаграфія вам у дапамогу — яе ніхто ніколі не расшыфруе". Ёю, дарэчы, у інстытуце таксама займаюцца — разам з аўстрыйцамі. Гэтым годам у замежныя сябры Акадэміі навук абралі якраз прэзідэнта аўстрыйскай Акадэміі навук Антона Цайлінгера.

Прэзентацыя квантавага кампутара ад Google
Прэзентацыя квантавага кампутара ад Google

У ТОП-10 вынікаў Акадэміі навук за мінулы год, трапіў і Інстытут фізікі. Сумесна з Інстытутам фізіка-арганічнай хіміі, супрацоўнікі інстытута знайшлі шлях стварэння цвёрдацельных квантавых кампутараў на аснове алмаза. Знойдзены "астравок стабільнасці" ў становішчы ізатопа вугляроду 13С адносна NV-цэнтра ў алмазе, для якога час кагерэнтнасці ядзернага спіна 13С пры пакаёвай тэмпературы складае дзесяткі хвілін.

Папросту кажучы, гэта дазваляе значна павялічыць лік лагічных аперацый, якія можа выканаць кампутар.

Тэги:
Інстытут фізікі НАН Беларусі, Google, Яна Кароль, Беларусь, Увесь свет

Галоўныя тэмы