23:30 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Астероиды

Космас зацвёў: на МКС распусцілася кветка

© Flickr/ NASA Goddard Space Flight Center
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
3230

Астранаўт выклаў у сетку здымак цыніі.

МІНСК, 19 сту - Sputnik. На Міжнароднай касмічнай станцыі ўпершыню распусцілася кветка. Здымак аранжавай цыніі ў сацыяльныя сеткі выклаў астранаўт Скот Кэлі.

Скот Кэлі прыбыў на МКС у сакавіку мінулага года разам з расійскім касманаўтам Міхаілам Карніенка. Яны павінны правесці на борце МКС год і вывучыць эфекты працяглага знаходжання ў космасе, аднак Кэлі таксама працягвае эксперымент па вырошчванні раслін, распачаты астранаўтам Чэлі Ліндгрэнам. Падчас працы дзве з чатырох раслін загінулі, але яшчэ дзве удалося захаваць.

Гэта не першы эксперымент з вырошчваннем раслін на борце МКС. Летам мінулага года астранаўты на МКС сабралі ўраджай салаты, якую ім затым дазволілі спажыць. У 2018 НАСА плануюць пачаць вырошчваць на борце МКС таматы.

Тэги:
Міжнародная касмічная станцыя, Сусвет, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы