23:27 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Крама Apple store

Apple пакажа новыя прылады за дзень да суда з Мінюстам ЗША

© Flickr/ Alexander Schimmeck
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
2933

Мінюст ЗША вядзе судовую цяжбу з карпарацыяй з Куперціна, патрабуючы разблакаваць тэлефон тэрарыста з Сан-Бернардына.

МІНСК, 11 сак — Sputnik. Амерыканская кампанія Apple правядзе прэзентацыю сваіх новых дэвайсаў 21 сакавіка, пра гэта сведчыць запіс у календары падзей на афіцыйным сайце Apple.

Раней паведамлялася, што прэзентацыя адбудзецца 15 сакавіка, а 18 сакавіка новыя прылады ўжо паступяць у продаж.

Мерапрыемства традыцыйна пройдзе ў штаб-кватэры кампаніі ў каліфарнійскім Куперціне. Чакаецца, што Apple прадставіць у гэты дзень чатырохдзюймовы iPhone 5se і новы iPad Air 3, які, па чутках, запазычыць некаторыя кампаненты ў iPad Pro.

Акрамя гэтага, паводле інфармацыі USA Today, на наступны дзень пасля прэзентацыі — 22 сакавіка — адбудзецца слуханне справы па патрабаванні ўладаў ЗША разблакаваць прыладу Apple для расследавання забойства.

Мінюст ЗША вядзе судовую цяжбу з Apple, патрабуючы разблакаваць iPhone, якім карыстаўся адзін з тэрарыстаў, які застрэліў разам са сваёй жонкай 14 чалавек у снежні 2015 года ў Сан-Бернардына.

Тэги:
ІТ-тэхналогіі, Судовая сістэма, ЗША, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы