14:31 14 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.45
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
2310

Вакцына будзе мець "не прэвентыўны, а тэрапеўтычны характар", аднак канчатковыя вынікі яе тэставання будуць вядомыя праз некалькі гадоў.

МІНСК, 3 чэр — Sputnik. Міжнародная група навукоўцаў распрацавала ўніверсальную вакцыну супраць рака, адпаведную заяву зрабіў дырэктар інстытута вывучэння анкалагічных захворванняў Майнцскага ўніверсітэта імя Іагана Гутэнберга Угур Сахін.

Анкалагічныя захворванні — адна з самых частых прычын смерці ў свеце. Толькі ў Беларусі на ўліку ў анколагаў знаходзяцца 270 тысяч чалавек — праўда, працэнт смяротнага зыходу праз рак становіцца з кожным годам менш.

"У нас упершыню атрымалася стварыць унутравенную вакцыну з выкарыстаннем наначасціц. У прынцыпе, гаворка ідзе пра вакцыну, якую можна будзе ўжываць у дачыненні да любых відаў ракавых пухлін", — заявіў у інтэрв'ю заходнім СМІ нямецкі навуковец.

Паводле яго слоў, вакцына будзе не прадухіляць ракавыя захворванні, а лячыць іх. Паводле дадзеных часопіса Nature, вакцына ўжо прайшла шэраг тэставанняў на некалькіх людзях, канчатковыя вынікі будуць вядомыя праз год. У выпадку паспяховых наступных выпрабаванняў прэпарат можа быць дазволены да ўжывання на працягу пяці гадоў.

Наначасціцы, якія выкарыстоўваюцца ў вакцыне, утрымліваюць РНК (рыбанукляінавую кіслату), якая, як мяркуецца, трапляе ў сярэдзіну імунных клетак і актывізуе ахоўныя сістэмы арганізма, якія перашкаджаюць росту пухлін.

Тэги:
рак, Ахова здароўя, Германія

Галоўныя тэмы