01:46 16 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Тэхналогіі
Атрымаць кароткую спасылку
24 0 0

Калі высакахуткасная інтэрнэт-сувязь будзе даступная для абанентаў аператара Velcom – да гэтага часу не зразумела.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Мабільны аператар life:) (ЗАТ "БеСТ") другім у Беларусі адкрыў доступ да высакахуткаснага мабільнага інтэрнэту чацвёртага пакалення, паведамілі Sputnik у прэс-службе кампаніі.

Першым у Беларусі доступ да сеткі LTE beCloud атрымаў МТС у канцы мінулага года. Перспектывы ўкаранення высакахуткаснага інтэрнэту ў Velcom пакуль не ясныя.

"Сёння life:) адкрывае для сваіх абанентаў у Мінску доступ да высакахуткаснага мабільнага інтэрнэту чацвёртага пакалення — 4G. На працягу ўсяго жніўня ўвесь 3G/2G інтэрнэт-трафік у сетцы ператвараецца ў 4G", — адзначыў Sputnik прадстаўнік мабільнага аператара.

Як удакладніла гендырэктар аператара Дзіна Цыбульская, геаграфія паслугі будзе пашырацца разам з павелічэннем зоны пакрыцця LTE. Пакуль паслугу карыстальнікі могуць тэставаць бясплатна, аднак толькі 40% усіх карыстальнікаў аператара маюць тэлефоны з магчымасцю выкарыстоўваць сетку чацвёртага пакалення.

Мабільны аператар Velcom раней неаднаразова заяўляў пра гатоўнасць укараняць сетку новага пакалення. Зараз сеткай 4G у Беларусі "ведае" кампанія-інфраструктурны аператар beCloud.

Тэги:
Бесправадныя тэхналогіі, Інтэрнэт, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы